Меркаванні33

Заява Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады: Душаць светлае ў Беларусі

Заява Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады

Падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі пасля так званых прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, яшчэ раз паказваюць усю жахлівую сутнасць дыктатарскага рэжыму, што ўсталяваўся ў самым цэнтры Еўропы цягам апошніх шаснаццаці гадоў.

Правакацыі, у выніку якіх адбыліся злачынныя напады на кандыдатаў у прэзідэнты, арышты і збіццё мірных людзей, сярод якіх пераважна моладзь, хлуслівае асвятленне падзеяў дзяржаўнымі СМІ, глумленне над святымі для кожнага свядомага беларуса сімваламі — усё гэта звёны аднаго ланцугу, які душыць усё самае светлае, самае шчырае ў краіне.

Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады выказвае рашучы пратэст супраць пераследу тых, хто па-сапраўднаму любіць Беларусь і змагаецца за яе незалежнасць і дэмакратычныя, свабодныя выбары, за яе будучыню, у якой не будзе месца хлусні, гвалту і здзеку.

Мы заклікаем дэмакратычныя сілы свету асудзіць крывавы рэжым Лукашэнкі і падтрымаць тых, хто змагаецца за свабоду і справядлівыя выбары ў Беларусі.

Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады

20 снежня 2010 г.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць28

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць28

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць