Свет

Вашынгтон: Дэмакратыя асобна, а ўран асобна

21 снежня на брыфінгу ў Вашынгтоне памочнік дзяржсакратара ЗША Філіп Кроўлі выказаў надзею на тое, што падзеі ў Беларусі, звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі, а таксама рэакцыя на гэтыя падзеі з боку ЗША не паўплываюць на дамоўленасць аб ліквідацыі Беларуссю запасаў высокаўзбагачанага ўрану.

Ядзерная дамоўленасць «важная для міжнароднай супольнасці, уключаючы іншыя дзяржавы рэгіёну», заявіў Кроўлі. «Хочацца спадзявацца, што гэта супрацоўніцтва будзе працягвацца», — сказаў ён.

Разам з тым «фундаментальнае паляпшэнне ў нашых двухбаковых адносінах будзе магчымым толькі на падставе значнага паляпшэння ўрадавай палітыкі, якая ўплывае на дэмакратыю і правы чалавека», падкрэсліў дыпламат.

Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў у сумеснай заяве, прынятай 1 снежня ў Астане, пацвердзілі прыхільнасць сваіх краін да справы ядзернай бяспекі і ядзернага нераспаўсюджання.

Мартынаў аб’явіў, што Беларусь прыняла рашэнне аб ліквідацыі ўсіх сваіх запасаў высокаўзбагачанага ўрану і мае намер ажыццявіць гэта да наступнага саміта па ядзернай бяспецы ў 2012 годзе.

«ЗША маюць намер аказаць тэхнічную і фінансавую дапамогу для як мага найбольш хуткага ажыццяўлення гэтых мер», — паведамляла прэс-служба беларускага прэзідэнта.

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну24

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч заклікаў Лукашэнку не збіваць украінскіх дронаў, калі яны будуць ляцець на расійскія рэтранслятары24

Кароль Нідэрландаў запаліў на мундыялі: заўзеў супраць Швецыі, а потым патанчыў у раздзявальні Кюрасаа1

Знойдзена песня Віктара Цоя, якую лічылі страчанай18

Заробак беларускіх медыкаў істотна адстае ад еўрапейскіх суседзяў6

Маскву і Падмаскоўе зноў атакуюць дроны2

Памерла маладой у страшных пакутах. Медыкі змаглі паставіць дыягназ Венеры Бацічэлі па карцінах праз 500 гадоў7

На прадпрыемстве ў Катары па вытворчасці ЗПГ прагрымеў магутны выбух: 54 чалавек пацярпелі, 18 зніклі без вестак

Казка Каба-Вэрдэ працягваецца. Нічыя з чарговым фаварытам2

Тысячы людзей сабраліся на Купаллі ў Азярцы і Суле. Такой масавасці ніхто не прыпомніць ФОТЫ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну24

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць