Свет11

Польшча за размову з Масквой з пазыцыі сілы

«Безь якога-небудзь чытэльнага сыгналу з боку Расеі мы не саступім», – запэўніла міністарка Фатыга.

Варшава па-ранейшаму не давярае Брусэлю (Эўракамісіі) права весьці перамовы з Расеяй ад імя краінаў Эўропы. Перамовы з Расеяй пра новае пагадненьне аб супрацоўніцтве маюць пачацца 24 лістапада ў Хэльсынкі на афіцыйнай нарадзе ЭС–Расея.

Цяпер немаведама, ці перамовы ўвогуле пачнуцца і ці нарада мае сэнс, бо польская мініcтарка замежных спраў Ганна Фатыга паставіла вэта на зьмест мандату.

Польшча жадае, каб ЭЗ найперш схіліла Расею спыніць эмбарга на імпарт польскага мяса і ратыфікаваць Эўрапейскую энэргетычную Хартыю, якая б давала эўрапейскім фірмам доступ да расейскай энэргатранзытнай інфраструктуры.

Польшча чакае, што яшчэ да сустрэчы ЭЗ–Расея Масква дасьць «палітычны сыгнал» гатоўнасьці прыпыніць эмбарга.

Хоць палякаў устрымаліся падтрымаць іншыя краіны, нават тыя, якія ў душы цалкам пагаджаюцца з польскімі патрабаваньнямі, напрыклад, Літва. Літоўскі міністар замежных справаў, дарэчы, былы пасол у Менску, Пятрас Вайтэкунас толькі прапанаваў кампрамісную вэрсію мандату. Фатыга яго не падтрымала.

Паколькі ўсе рашэньні, што маюць дачыненьне да замежнай палітыкі ЭЗ, павінны прымацца аднагалосна, было абвешчана, што мандат будзе абмяркоўвацца Камітэтам пастаянных прадстаўнікоў (г.зв. COREPER) ці на ўзроўні амбасадараў ЭЗ. Няведама, ці яны пачнуць дыскутаваць пра гэта ўжо ў сераду ці на наступным тыдні, на чарговым паседжаньні Камітэту.

«Зусім не абавязкова пагадненьне будзе прынятае ў сераду. Безь якога-небудзь чытэльнага сыгналу з боку Расеі мы не саступім», – запэўніла міністарка Фатыга.

Эўракамісія падкрэсьлівае, што Польшча адна ў сваіх патрабаваньнях не паддавацца расейскаму націску і больш рашуча адстойваць нацыянальныя інтарэсы. «Мы ўсе заклікалі Польшчу, каб яна адмовілася ад свайго пратэсту», – камэнтавала пасьля заканчэньня перамоваў камісар ЭЗ Бэніта Фэрэра-Вальднэр.

Экспэрты Эўракамісіі даказваюць, што Польшча ставіць пад удар сябе (і, магчыма, колькі іншых дзяржаваў, якія зацікаўленыя ў новай дамове), але не Расею.

Бо Масква і так ня вельмі зацікаўленая ва ўзгадненьні новай дамовы. І яна пэўна не пагадзіцца на ратыфікацыю энэргетычнай Хартыі.

«Адзінае, чаго цяпер можа дасягнуць Польшча, падтрымліваючы вэта, гэта паказаць, што Эўразьвяз падзелены, -- даказваюць прадстаўнікі Эўракамісіі. -- Альбо, проста кажучы, што Польшча мае асобнае меркаваньне. Ня думаю, што Польшча здольная скасаваць тое, на што пагадзіліся 24 астатнія дзяржавы.

Польскія дыпляматы сьцьвярджаюць, што Брусэль сам часткова адказны за вэта, бо Камісія зрабіла замала, каб схіліць Расею да зьняцьця эмбарга. «Калі б Эўракамісія паводзілася інакш, дык іншая была б і нашая пазыцыя», – сьцьвярджае польскі дыплямат.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі9

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»9

Беларускія дзяржаўныя хакеры правялі хвалю кібератак на акаўнты электроннай пошты ў Польшчы2

З малатка па нетыповай схеме прадалі кватэру эканаміста Паўла Данэйкі4

У мінскай краме выставілі на продаж цэлую скрынку гнілой бульбы

Трамп назваў лідараў Ірана нячэснымі людзьмі, якія злілі ў СМІ вартую жалю і нікчэмную заяву9

У Беларусі ўвядуць ордэн «Бацькоўская доблесць»5

Прарасійскі блогер заявіў, што ўкраінскія дроны ляцяць у Расію праз Беларусь16

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА2

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі9

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць