Грамадства22

Сёння Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргі расіян, затрыманых 19 снежня

Па просьбе расійскага пасольства раённыя суды Мінска ў паскораным парадку накіроўваюць на разгляд у Мінскі гарадскі суд скаргі ад расійскіх грамадзян, затрыманых у Мінску 19 снежня,

— паведаміў прэс-сакратар пасольства Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў.

Ён адзначыў, што па стане на 15 гадзін 24 снежня ў Мінгарсуд паступілі скаргі сямі з 11 затрыманых расіян. Чатыры астатнія скаргі раённыя суды рыхтуюць для перадачы. Скаргі, што паступілі,

Мінгарсуд разгледзіць 27 снежня, а 15 гадзіне. На пасяджэнні суда будуць прысутнічаць расійскія дыпламаты.

Акрамя таго, адзначыў Гусеў, 25 снежня прадстаўнікі расійскага пасольства чарговы раз наведаюць грамадзян Расіі, прыгавораных да розных тэрмінаў адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

23 снежня памочнік прэзідэнта Расіі Сяргей Прыходзька заявіў, што пасольства ў Мінску актывізуе працу па абароне інтарэсаў сваіх грамадзян у Беларусі. Паводле яго слоў, цяпер самае галоўнае, каб усе затрыманыя расійскія грамадзяне былі вызваленыя, а расследаванне насіла сапраўды аб’ектыўны і непрадузяты характар.

«Хачу падкрэсліць, што ў кола непасрэдных абавязкаў пасла, як і любой расійскай загранустановы, уваходзіць поўная, належная і безумоўная абарона законных правоў і інтарэсаў усіх без выключэння грамадзян Расіі», — сказаў Прыходзька.

«Пасольства РФ у Мінску мае выразнае ўказанне актывізаваць адпаведную працу», — падкрэсліў ён.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы9

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Ва Украіны скончыліся ракеты для СПА Patriot9

Кіраўнікі найбольшых ШІ-кампаній просяць запаволіць распрацоўку штучнага інтэлекту. Ім самім стала страшна38

У Беларусі ўжо +30°С3

Google прыбраў ШІ-інструмент Nano Banana з Google Earth ужо праз дзень пасля запуску9

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі158

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў новую калекцыю ў стылі Клода Манэ2

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву24

Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды26

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы9

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць