Меркаванні33

Юрыст: Не маюць права звальняць за прагулы ў выніку затрымання

Падчас акцыі пратэсту 19 снежня былі затрыманыя, а затым падвергнутыя адміністрацыйнаму арышту шмат працуючых грамадзян, студэнтаў і навучэнцаў.
Як і ў 2006 годзе, у гэтых грамадзян могуць паўстаць праблемы на працы або па месцы навучання. Пагаршаецца становішча яшчэ тым, што ўлады разгарнулі ў краіне татальнае «паляванне на ведзьмаў». Не выключана, што кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, навучальных установаў уключацца ў гэтую кампанію і будуць звальняць працаўнікоў за прагулы, за адсутнасць на працы падчас адміністрацыйнага арышту.

З гэтай нагоды прафсаюзны юрыст Уладзімір Лазоўскі тлумачыць:

«Паводле п. 5 арт. 42 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей — ПК) працаўнік можа быць звольнены за прагул (у тым ліку за адсутнасць на працы больш за тры гадзіны на працягу працоўнага дня) без паважлiвых прычын.

Звальненне паводле п. 5 арт. 42 ПК магчымае пры адначасовай наяўнасці дзвюх прыкмет: нез’яўленне на працы на працягу ўсяго працоўнага дня або больш за тры гадзіны і адсутнасць для гэтага паважлівых прычын. Калі адной з гэтых прыкмет няма, то п. 5 арт. 42 ПК ужываць нельга.

Скасаванне працоўнай дамовы з працаўніком паводле п. 5 арт. 42 ПК магчымае толькі ў выпадку, калі яго адсутнасць на працы з’яўляецца незаконным, г.зн. калі такія паводзіны працаўніка не адпавядаюць працоўнаму заканадаўству і заснаванай на ім працоўнай дамове і з’яўляецца парушэннем працоўных абавязкаў.

Падчас разгляду спрэчак аб скасаванні працоўнай дамовы паводле п. 5 арт. 42 ПК, орган па разглядзе працоўнай спрэчкі павінен улічваць паважлiвыя прычыны адсутнасці на працы. Наяўнасць паважлівай прычыны абавязаны даказаць працаўнік. Заканадаўства не акрэслівае панятак паважлівай прычыны, але дае пералік абставінаў, якія могуць разглядацца ў якасці паважлівых. У кожным канкрэтным выпадку суд, разглядаючы справу, павінен вызначыць, ці з’яўляецца прычына адсутнасці на працы паважлівай.

На практыцы да паважлівых прычынаў адсутнасці на працы адносяць: хваробу працаўніка, догляд хворага члена сям’і, залівы і пажары ў кватэры, стыхійнае бедства, дарожна- транспартныя здарэнні, адміністрацыйныя арышты і да т.п.

Паводзіны працаўніка могуць быць кваліфікаваныя як прагул толькі пры наяўнасці віны працаўніка. Не з’яўляецца віной і не можа быць кваліфікаваная як прагул адсутнасць на працы ў сувязі са зменай графіка або распарадку працы, пра якія працаўнік не ведаў і не павінен быў ведаць, адсутнасць на працы ў сувязі з арыштам за адміністрацыйнае правапарушэнне.

Паважлiвыя прычыны адсутнасці на працы могуць пацвярджацца адпаведным дакументам (бальнічным лістком, позвай у ваенкамат, суд, пракуратуру, даведкай аб затрыманні і г.д.), а таксама іншымі сродкамі даказвання і доказамі, пералічанымі ў арт. 178 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, напрыклад, паказаннямі сведак.

Скасаванне працоўнай дамовы паводле п. 5 арт. 42 ПК дапускаецца толькі з захаваннем агульных правілаў накладання дысцыплінарных спагнанняў. Да ўжывання дысцыплінарнага спагнання наймальнік абавязаны запатрабаваць пісьмовае тлумачэнне працаўніка (ч. 1 арт. 199 ПК). Аднак згодна з п. 32 Пастановы пленума невыкананне наймальнікам гэтага абавязку і неатрыманне такога тлумачэння не з’яўляецца падставай для скасавання дысцыплінарнага спагнання, калі факт парушэння працоўнай дысцыпліны пацверджаны наймальнікам прадстаўленымі суду доказамі. Дысцыплінарнае спагнанне афармляецца загадам (распараджэннем), пастановай наймальніка, якое з указаннем матываў даецца працаўніку пад подпіс у пяцідзённы тэрмін.

Працаўнік, не азнаёмлены з загадам (распараджэннем), пастановай аб дысцыплінарным спагнанні, лічыцца тым, хто не мае дысцыплінарнага спагнання (ч. 5 і 6 арт. 199 ПК).

Скасаванне працоўнай дамовы з ініцыятывы наймальніка робіцца пасля папярэдняга, але не пазней, чым за два тыдні, паведамлення адпаведнага прафсаюза. У выпадках, прадугледжаных калектыўнымі дамовамі, пагадненнямі, скасаванне працоўнай дамовы з ініцыятывы наймальніка можа адбыцца толькі з папярэдняй згоды адпаведнага прафсаюза (ч. 2 арт. 46 ПК).

Калі ў дачыненні да вас парушаная працэдура вышэйагучаных дзеянняў або вас звольнілі, нягледзячы на прадстаўленыя дакументы аб адміністрацыйным арышце, вы можаце звярнуцца ў Камісію па працоўных спрэчках вашага прадпрыемства, арганізацыі ці непасрэдна ў суд з заявай аб аднаўленні на працы».

Пры існай сістэме ўлады цяжка разлічваць на суды. Але пры працоўных спрэчках нашым юрыстам удаецца абараняць працаўнікоў у судовых разглядах і выйграваць справы ў наймальнікаў.
Таму ўсім грамадзянам, у дачыненні да якіх могуць быць зробленыя захады з боку адміністрацыі па абмежаванні іх працоўных правоў мы прапануем звяртацца па дапамогу ў незалежныя прафсаюзы, у тым ліку і Свабодны прафсаюз металістаў. Не дапусцім расправы на прадпрыемствах з нашымі таварышамі, непажаданымі палітычнаму рэжыму.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?9

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

Забіты ў Польшчы расійскі мастак адну з карцін прадаў за $20 тысяч і заданаціў УСУ. Вось што расказаў яго знаёмы беларус Бохан5

Адны нічыі. Вынікі футбольнай ночы на мундыялі1

Як палепшыць начны сон немаўляці? Дапаможа бацька3

Самец беларускай рысі вельмі здзівіў навукоўцаў2

Фатограф з Калінкавічаў засудзіў Маскоўскі заапарк, які выкарыстаў без дазволу яго фота норкі2

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?9

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць