Здарэнні

Больш за 10 чалавек пацярпелі ў ДТЗ у Бабруйску + фота

Сутыкнуліся два маршрутныя таксі і легкавы аўтамабіль.

У нядзелю 23 студзеня па вул. Пушкіна ў Бабруйску адбылася аварыя. Два маршрутныя таксі (№ 6 і № 13) і легкавы аўтамабіль сутыкнуліся непадалёк ад Дзіцячага парка.

Усе аўтамабілі амаль адразу пачалі гарэць. У адным з мікрааўтобусаў знаходзіўся балон з газам. Больш за 10 чалавек апынуліся заблакаванымі ў ахопленых полымем машынах. Паводле словаў пацярпелых, ім прыйшлося літаральна прарывацца праз вогнішча.

Большасць пасажыраў атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці і пераломы, двое з іх знаходзяцца у цяжкім стане ў рэанімацыі.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай аварыі стаў легкавы аўтамабіль, які не саступіў дарогу мікрааўтобусу і на вялікай хуткасці сутыкнуўся з ім на перакрыжаванні Маскоўскай і Пушкіна. У паветры адразу з’явіўся пах газу. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, адразу ачапілі тэрыторыю і пачалі ізаляваць небяспечны балон.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Нафтакамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Нафтакамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Лунінцы 9‑гадовы хлопчык на квадрацыкле збіў 7‑гадовае дзіця на веласіпедзе

У Брэсце верніцу адправілі ў ізалятар за велікодныя размовы з мінакамі на вуліцы8

Выдавецтва «Папуры» анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых

У Мінску беларускія клубніцы прадаюцца ўжо ад 5 рублёў за кілаграм1

Сямейнай пары работнікаў дзіцячага садка далі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі» 12 і 14 гадоў. Вось што кажуць сябры сям'і6

Упершыню за 23 гады на Краснай плошчы вырашылі не праводзіць святочны канцэрт да Дня Расіі9

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Нафтакамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Нафтакамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць