Эканоміка77

Расійская нафта дагэтуль не паступае ў Беларусь

Расійская нафта па-ранейшаму не паступае на беларускія НПЗ. «Абяцалі, што на гэтым тыдні пастаўкі адновяцца, але пакуль нафта, прынамсі, на ААТ „Нафтан“ не паступае»,

— паведаміў галоўны інжынер ААТ «Полацктранснафта Дружба» Васіль Дробатаў.

Між тым, расійская кампанія «Транснефць» ужо накіроўвае іншым спажыўцам нафту, зарэзерваваную для паставак у Беларусь, з-за адсутнасці кантрактаў.

«Мы зарэзервавалі на магутнасцях для прапампоўвання (у студзені) 1,5 млн. тон нафты. Гэта занадта вялікія аб’ёмы, каб мы маглі пакідаць іх унутры сістэмы. Таму цалкам відавочна, што кампанія вымушана кудысьці адпраўляць гэту нафту», — растлумачыў БелаПАН прэс-сакратар «Транснефці» Ігар Дзёмін.

Разам з тым ён падкрэсліў: нафта лічыцца прызначанай для канкрэтнага спажыўца ў тым выпадку, калі яна куплена. «А з-за таго, што нафта не была куплена, не зусім карэктна казаць, што яна прызначалася непасрэдна Беларусі», — заўважыў Дзёмін.

Паводле яго слоў, у «Транснефці» разлічваюць, што ў хуткім часе расійскім нафтавікам удасца дамовіцца аб пастаўках нафты з беларускімі нафтаперапрацоўчымі заводамі. Як толькі кантракты будуць заключаны, у Беларусь пойдзе нафта, якая зараз знаходзіцца ў сховішчах.

Атрымаць каментарый у дзяржканцэрне «Белнафтахім» пакуль не ўдалося.

У адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем аб размеркаванні экспартных пошлін ад 9 снежня 2010 года, з 1 студзеня Беларусь можа закупляць расійскія нафту і нафтапрадукты без выплаты пошлін. Беларускі бок ужо ўзгадніў з расійскім магчымасць імпарту сёлета 21,7 млн. тон нафты, у тым ліку 18 млн. тон трубаправодным транспартам.

Разам з тым, бакі пакуль не могуць дамовіцца адносна формулы цаны паставак бяспошліннай нафты. Расійскія нафтавыя кампаніі прапанавалі закласці ў формулу цаны бяспошліннай нафты дадатковыя 45 долараў на тону. Паводле іх ацэнак, гэта дазволіць забяспечыць роўную даходнасць пры пастаўках нафты і нафтапрадуктаў на экспарт.

20 студзеня ў Маскве прайшлі перамовы прэм’ер-міністраў Беларусі і Расіі. Паводле вынікаў сустрэчы беларускі прэм’ер Міхаіл Мясніковіч заявіў: «Мы з Уладзімірам Пуціным далі шэраг даручэнняў намеснікам старшыні ўрада, для таго каб у самыя найбліжэйшыя дні давырашыць тыя пытанні, што тычацца паліўна-энергетычнага комплексу».

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін зазначыў, што Расія разлічвае на вырашэнне пытання аб пастаўках нафты ў Беларусь, прыпыненых з-за рознагалоссяў па цане, у канструктыўным ключы. «Тут мы вядзём пастаянны дыялог і кансультацыі, разлічваем, што ўсе пытанні, якія ўзнікаюць у гэтай сферы, будуць вырашацца ў канструктыўным ключы з улікам інтарэсаў суб’ектаў гаспадарання нашых краін», — сказаў Пуцін.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў94

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў94

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць