Спорт88

Віталь Гуркоў: Адна з маіх першых боек у маладосці адбылася праз крэсла

Віталь Гуркоў — адзін з беларусаў, дзякуючы поспехам якога любы тайландскі хлапчук ведае, што сталіца Беларусі — Мінск.

Свой першы чэмпіянат свету ён выйграў у 16 гадоў. Віталь — 8-разовы чэмпіён свету па тайландскім боксе (усе перамогі атрымаў у Тайландзе). У турніры K1, які праходзіў нядаўна ў Мінску, прызнаны найлепшым байцом Усходняй Еўропы.

Мы заспелі спартоўца падчас яго адпачынку, у адзіны момант, калі баец можа не думаць пра трэніроўкі, харчаванне і рэжым дня.

— Якія найбліжэйшыя мэты, Віталь?

— Як мінімум — чэмпіянат Еўропы ў траўні і ў жніўні чэмпіянат свету, але хацелася б такога, дзе мяне яшчэ не было. Хачу больш прафесійных баёў, ну і працаваць над сабой.

— Што трэба ў нас у РБ, каб спаборніцтвы і ўмовы для байцоў былі вышэйшыя на ўзровень?

— У нас усё ёсць. Хіба што не так часта бываюць турніры такога размаху як K1, для гэтага патрэбная добрая спонсарская падтрымка.

— Апошнім часам у многіх спартоўцаў ёсць людзі, якія прасоўваюць іх да вядомасці, заключаюць кантракты. Як ты ставішся да таго, што ў байца павінен быць свой мэнэджар?

— На жаль, у нашым свеце гэта неабходна. Асабіста мне гэта вельмі не падабаецца, але на некаторыя турніры без гэтага проста не трапіш. Сістэма наладжаная, пірог падзелены, і ты можаш быць байцом якога заўгодна ўзроўню, але калі ў цябе не будзе пісьменнага прамоўшану, ты не пераскочыш праз сябе.

У гэтым плане я пакутую ўжо даўно. Напрыклад, у 2007 я баксаваў з канадцам на чэмпіянаце свету ў фінале і выйграў у яго без праблем. Праз месяц гэты баец стаў чэмпіёнам свету сярод прафесіяналаў.

Значна прасцей з тытуламі ў Нідэрландах. Ніхто не глядзіць, колькі ў цябе фанцікаў у кішэні. Глядзяць канкрэтна: хто, калі, з кім біўся і хто, каго, як перамог.

— Як настройваешся перад боем?

— У асноўным стараюся злавіць так званы халодны стан, каб быць абыякавым (у добрым сэнсе) да ўсяго, што адбываецца. І трэба ўсведамляць свае дзеянні. Калі ты прапусціш ўдар і прысядзеш, разумееш: «Бывае і так. Упаў — працягнуў далей бой».

Вядома, зараджаю сябе рознымі пазітыўнымі думкамі: кожны паядынак — гэта ж цікава. Бывае ў спартоўцаў апатыя да ўсяго, а бывае, што нервовая сістэма наадварот пераўзбуджаная. Я спрабую знайсці залатую сярэдзіну.

— Віталь, ты ўжо праз 2 гады трэніровак выйграў свой першы чэмпіянат свету. Якія якасці павінен мець пераможца?

— Павінен быць унутраны стрыжань і воля да перамогі, памножаныя на працавітасць. Перш за ўсё трэба перамагчы самога сябе. Калі ты не можаш даць рады самому сабе, то як зможаш перамагчы суперніка? У любой справе трэба нейкае самаахвяраванне.

— Успомні свой першы бой.

— У першым баі мяне вынеслі за некалькі секундаў. Гэта быў нават не бой, а спарынг. Мне было гадоў чатырнаццаць, і ў канцы трэніроўкі трэнер паставіў нас з сябрам. Я ўсё думаў: «Як гэта? Я зараз буду з ім біцца. Гэта ж мой сябар!» Не ведаю, пра што думаў ён, але мне здавалася, што не будзем мы сур’ёзна, зараз папрацуем як-небудзь акуратненька і ўсё. Карацей, 10 секундаў — і я атрымліваю каленам пад дых і спакойна ляжу ў сваім куце.

— А памятную бойку з юнацтва?

— У школе часта былі канфлікты. Але бывалі і смешныя гісторыі проста праз нежаданне біцца.

Мы збіраліся з’язджаць за мяжу і сядзелі ў кампутарным клубе з дакументамі. Шмат вольных месцаў, я ўзяў крэсла побач і сеў з таварышам. І тут падыходзіць нейкі мужык якраз на суседняе месца і проста вырывае з-пад мяне крэсла. Мужыку гадоў пад 30, а ён дзяцей з крэсла зганяе!

Я не разумеў, чаго ён ад мяне хоча. Павярнуўся, бачу, нейкі дзядзька стаіць, і далей у манітор гляджу. Ён кажа: «Ты доўга яшчэ сядзець тут будзеш?», Я ў адказ: «А ў чым справа? Прайдзіце 2 метры і вазьміце крэсла сабе, ён: «Табе трэба, ты і вазьмі!» Я тады яшчэ ветлівы зусім быў, заяўляю: «Прабачце. Але ў дадзенай сітуацыі крэсла патрэбнае, па-мойму, вам, таму што я на ім сяджу».

І тут ён не вытрымаў і выхапіў крэсла. Ну і стаім мы як двое бараноў і трымаемся за гэтае крэсла. Ён яго тузае, а я не аддаю, ён на мяне глядзіць, я на яго. Тут ён не вытрымлівае і хапае мяне за шыю. Я яго проста праз руку: «Бам!» І ён паляцеў кудысьці на падваконне, кветкі паскідаў яшчэ. Я проста абняў яго і хацеў супакоіць. А ён кідае кулакі, спрабуе выкарыстаць супраць мяне забароненыя прыёмы і ўдарыць у пах. Узяў яго за галаву, даў туды раз каленам, палілася кроў, і нас адразу разнялі прысутныя. А ён не уціхамірваецца, усё ўгаворваў выйсці з ім на вуліцу. І сябар мой яшчэ: «Малы! Глядзі толькі не стукні яго моцна, тут жа побач міліцыя, а мы павінны з’ехаць за мяжу». Мужык чакаў нас і ўсё не спыняўся. Тады мой сябар падышоў да яго і ўручыў у рукі плакат, дзе былі нашы фатаграфіі да спаборніцтваў і кажа: «Вось гэты малы чэмпіён свету ў гэтым годзе, глядзі, колькі ў яго тытулаў. Калі хочаш: ідзі, біся з ім». Мужык параўноўвае фота, пару секунд у яго няма словаў, і заяўляе: «Ну, я ж не прафесіянал. Ідзіце. Мне проста было цікава: я цябе б’ю, а ты мае ўдары неяк абыходзіш. У мяне проста спартыўны інтарэс быў!»

— Як змагаешся з ператрэніраванасцю?

— Адцягваюся рознымі падзеямі, вядома, блізкія людзі дапамагаюць, музыку слухаю пастаянна і імкнуся разнастаіць заняткі. Адцягваюся, каб трошкі засумаваць па трэніроўках.

— Раскажы пра асаблівасці вулічных канфліктаў.

— Любы канфлікт заўсёды можна абысці. Але як сказаў мне адзін псіхолаг, «ёсць тыпы людзей, якіх пакуль не ўдарыш, яны не зразумеюць». Я ўжо не памятаю, калі апошні раз біўся на вуліцы.

— Якія якасці павінен мець мужчына, на тваю думку?

— Дабрыню, сілу, справядлівасць. Дабрыня, падмацаваная сілай. І бывае нават, калі яна павінная падмацоўвацца кулакамі.

— Якія ты бачыш у сабе змены дзякуючы перамогам і паразам у спорце? .

— Змены ў любым выпадку прыходзяць з узростам. Дзякуючы досведу, які атрымліваеш па жыцці. Я ўвогуле не падзяляю спорт і жыццё. Я стаў спакайнейшым. Ведаю, на што здольны.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Усе навіны →
Усе навіны

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову8

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

Таямніца, якой 200 мільёнаў гадоў: навукоўцы высветлілі, чаму крабы ходзяць бокам

Белы дом апублікаваў фота Трампа і Карла ІІІ з подпісам «Два каралі»11

Парад Перамогі ў Маскве ўпершыню за два дзесяцігоддзі пройдзе без вайсковай тэхнікі2

Па тэлебачанні паказалі пятага ўдзельніка абмену, перададзенага ў Беларусь4

Аўстраліец прыехаў у Львоў і там скокнуў з агляднай пляцоўкі Ратушы2

У Славакіі дочкі прыйшлі на магілу нядаўна памерлага бацькі і пачулі з яе падазроныя гукі. Ім не падалося8

21‑гадовы сын Захара Прылепіна ваюе штурмавіком ва Украіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць