Эканоміка1313

Пракаповіч сумняецца

што да 2015 года магчыма выканаць задачу па выхадзе на станоўчае сальда знешняга гандлю.

Нацыянальны банк Беларусі сумняваецца ў магчымасці рэалізацыі закладзенай у праект Нацыянальнай праграмы развіцця экспарту на 2011–2015 гады задачы па выхадзе на станоўчае сальда знешняга гандлю да канца пяцігодкі.

Пра гэта заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч 8 лютага на пасяджэнні прэзідыума Саўміна, на якім разглядаўся праект гэтай праграмы.

Сёлета тэмп рост экспарту павінен скласці 115,9%, а імпарту — 115,8%, розніца 0,1%. Экспарт і імпарт растуць аднолькавымі тэмпамі», — падкрэсліў Пракаповіч, звяртаючыся да кіраўніка МЗС Сяргея Мартынава. — Дзе гарантыі, што не будзе тое, што і раней? У праграме мінулай пяцігодкі мы планавалі рост тэмпу экспарту над імпартам, а ў цяперашняй праграме мы гэтага не плануем, пачынаючы з першага года рэалізацыі».

У сваю чаргу Мартынаў падкрэсліў, што,

пачынаючы з 2011 года, рэалізаваць усю праграму немагчыма.

Ён дадаў, што ў праграме закладзена паступовае апярэджанне тэмпу росту экспарту над імпартам. Таксама ён адзначыў, што праграмай прадугледжаны ўвод у тым ліку стымулюючых механізмаў рэалізацыі экспартнай стратэгіі. «Калі яны будуць уведзены і дзейнічаць, праграма будзе выконвацца», — лічыць міністр.

Паводле слоў Мартынава, з ведамствамі і рэгіёнамі ўзгоднены прагнозныя паказчыкі па росце экспарту, закладзеныя ў праграме. Разам з тым «не ўсе пацвердзілі гатоўнасць выйсці на гэтыя параметры». У прыватнасці, канцэрн «Белбіяфарм» гатовы павялічыць экспарт фармацэўтычнай прадукцыі за пяцігодку ў 2,5 разу, у той час як у праекце праграмы вызначана павелічэнне ў чатыры разы. «Канцэрн пацвердзіў гатоўнасць забяспечыць выкананне задання пры ўмове гатоўнасці мясцовых органаў улады падключыцца да гэтай працы», — адзначыў кіраўнік МЗС. Паводле яго слоў, такая ж карціна назіраецца па шэрагу іншых ведамстваў. Так, Мінсельгасхарч узгадніў павелічэнне аб’ёмаў экспарту ў 2,2 разу, а ў праграме закладзена павелічэнне ў тры разы. Для Мінспорту закладзены рост экспарту ў 3,5 разу, а яно гатова павялічыць у два разы.

Мартынаў падкрэсліў, што, магчыма, спатрэбіцца карэкціроўка паказчыкаў і па іншых галінах

— пасля прыняцця рашэння ўрадам аб унясенні змяненняў у пастанову Саўміна ад 30 верасня 2010 года № 1419, якім устаноўлены паказчыкі па знешнегандлёваму сальда. «Адпаведны праект унесены Мінэканомікі ва ўрад, але рашэнне пакуль не прынята», — сказаў Мартынаў.

Нагадаем, адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў 2010 годзе перавысіла 9,6 млрд. долараў ЗША.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць