Улада11

Унутраны голас загадваў міліцыянту забіваць

У Горадні арыштаваны сэрыйны забойца. На ягоным рахунку жыцьці дванаццаці чалавек – адзінаццаці дзяўчат і аднаго мужчыны

У Горадні арыштаваны сэрыйны забойца. На ягоным рахунку жыцьці дванаццаці чалавек – адзінаццаці дзяўчат і аднаго мужчыны. У злачынствах абвінавачваюць былога міліцыянта, камандзіра роты Дэпартамэнту аховы. Гэта першы выпадак сэрыйных забойстваў на Гарадзеншчыне.

Сьледзтва супраць былога афіцэра міліцыі вядзе беларуская пракуратура. Яго абвінавачваюць у крадзяжах і забойствах, якія ён пачаў зьдзяйсьняць ад 1992 г. Менавіта тады ён уладкаваўся на працу ў органы ўнутраных справаў. Спачатку міліцыянт скраў пнэўматычную зброю і муляжы гранат у макаравіцкай школе Бераставіцкага раёну, дзе раней сам вучыўся. Потым – вінтоўку з аптычным прыцэлам у Горадні. Пасьля гэтага яму ўдалося скрасьці два аўтамабіля і паставіць іх у свой гараж у вёсцы Сямёнаўка.

Кіраўніцтва лічыла міліцыянта добрасумленным службоўцам і актыўна спрыяла ягонай кар’еры. Калі ён пазьней патрапіўся на крадзяжы прычэпу, то яго толькі паўшчувалі і пакінулі працаваць у Дэпартамэнце аховы. Злачынца ў пагонах ахоўваў мясакамбінат, лікёра-гарэлачны і хлебазавод.

Міліцыянт паступіў у акадэмію МУС і скончыў яе на выдатна. Але ў часе сьледзтва аднагрупнікі былога курсанта ўзгадвалі, што яго ніколі ня бачылі на занятках і на дзяржэкзамэнах.

Цягам трох гадоў ён забіваў людзей: душыў вяроўкай ці рукамі, а цела кідаў у ваду. Апошняе забойства міліцыянт зьдзейсьніў разам са сваім пляменьнікам. Яны ўзялі з сабой нажы, пісталет і блукалі па горадзе ў пошуках ахвяры. У прыгараднай зоне ўбачылі дзяўчыну і хлопца ў машыне. Міліцыянт першым забіў мужчыну, а потым згвалціў дзяўчыну і задушыў яе вяроўкай.

Сьледчы рэспубліканскай пракуратуры Аляксандар Наўроцкі, які вядзе справу сэрыйнага забойцы, да суду адмовіўся назваць ягонае імя. Ён спаслаўся на этычны аспэкт (у абвінавачанага ёсьць дзеці ад двух шлюбаў, у справе шмат пацярпелых) і на тое, што толькі суд паставіць кропку.

(Наўроцкі:) «Спачатку ён ня мог даць зразумелых тлумачэньняў, чаму ён гэта рабіў. Потым пачаў казаць пра тое, што чуў унутраны голас, а на апошніх допытах, што быў зьвязаны зь незямной цывілізацыяй. Мы правялі комплексную псыхоляга-псыхіятрычную экспэртызу».

Цягам месяцу стане вядома, у якім судзе будуць разглядаць справу супраць былога афіцэра міліцыі, камандзіра роты Дэпартамэнту аховы. Гэта першы выпадак сэрыйных забойстваў на Гарадзеншчыне. Раней такое здаралася ў савецкія часы на Віцебшчыне і Гомельшчыне.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас начной атакі ўкраінскіх дронаў у порце Выбарга быў пашкоджаны найноўшы расійскі ледакол1

У Гомелі 17‑гадовы навучэнец каледжа забіў аднагрупніка нажом1

Магчымы мокры снег. Сіноптыкі прагназуюць абвал тэмпературы на 12—15 градусаў1

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць