У Лівіі разгортваецца катастрофа ў рэжыме рэальнага часу.
У Лівіі разгортваецца катастрофа ў рэжыме рэальнага часу.
Пасля таго як народнае паўстанне перакінулася на сталіцу Лівіі, Трыпалі, Кадафі аддаў загад авіяцыі абстрэльваць і бамбіць дэманстрацыі і мяцежныя гарады. Самалёты нанеслі ўдары па дэманстрантах на цэнтральнай плошчы сталіцы, Трыпалі, а таксама па гарадах на ўсход і на захад ад Трыпалі. Два самалёты прызямліліся на Мальце: пілоты заявілі, што яны дэзертавалі, бо ім быў дадзены загад бамбіць лівійскія гарады.
Сын Кадафі ўначы на аўторак заявіў, што самалёты не бамбілі грамадзянскіх аб'ектаў, адно вайсковыя склады і артылерыйскія пазіцыі, каб яны не трапілі ў рукі мяцежнікаў.
Тым часам на бок паўстанцаў перайшоў міністр юстыцыі краіны і шэраг дыпламатаў. Шэраг паслоў Лівіі за мяжой заклікалі да міжнароднага ўмяшання, каб спыніць масавыя забойствы. Лік ахвяраў у Лівіі пайшоў на сотні.
Відны мусульманскі багаслоў Юсуф
Уначы на аўторак Кадафі ўпершыню за час пратэстаў з'явіўся на лівійскім тэлебачанні. За 22 секунды ў кароткім сюжэце ён заявіў, што ён у Трыпалі, а не ў Венесуэле.
Праваабаронцы заяўляюць, што за панядзелак у Трыпалі быў забіты 61 чалавек. Увечары панядзелка памежныя войскі сышлі з граніцы Лівіі з Егіптам, і з усходу ў краіну ўехалі першыя замежныя карэспандэнты.
Апошнія паведамленні з Лівіі ўжывую на сайце англамоўнай версіі канала
Каментары