Меркаванні1212

Аляксей Шыдлоўскі пра сітуацыю Міхалевіча: А я ж таксама напісаў, калі сядзеў...

«Не казаў нікому гэтага раней».

КДБ надрукавала ліст Міхалевіча, — адгукнуўся ў сваім блогу Аляксей Шыдлоўскі, які ў 1997 годзе быў адным з першым палітвязняў лукашэнкаўскага рэжыму. — Мэтаю было паказаць, што вось ён ваш герой такі вось насамрэч. Але гэта з боку гэбэшнікаў дурасць,
асабліва пасля таго, як Алесь распавёў пра «ўмовы ўтрымання». Яны думалі, што змогуць гэтым лістом прымусіць Міхалевіча маўчаць. Аднак менавіта наяўнасць гэтых сямнаццаці радкоў і вымусіла яго зрабіць выступ і распавесці ўсё. Думаю, як чалавек сумленны, ён проста не мог спаць, ведаючы, што там ляжыць гэта. Ёсць сябры і людзі, якія яго паважаюць. Безмоўна, ён разумеў, што яго абавязкова надрукуюць, і вельмі хутка. І разумее, што найхутчэй яго вернуць за краты, і ў гэты раз надоўга. Але ж душу сумнеў грызці не будзе, а для некаторых, да якіх адносіцца і Міхалевіч, гэта галоўнае.

Не казаў нікому гэтага раней, але калі я ў свае 18 сядзеў у Жодзіна, першыя месяцы турмы даваліся так цяжка, што думаў і пра самагубства, і Біблію чытаў напрапалую, і ліст падобны напісаў.

Опер з ізалятара зрабіў празрысты намёк, што далейшае ўтрыманьне ў СІЗА залежыць толькі ад мяне. І вось, маўляў, ёсць такі варыянт. Я прыйшоў забіты і пануры ў сваю камеру (тады яшчэ сядзеў на бальнічцы са «страгачамі») і спытаўся ў іх, вось, маўляў, так і так. Кажуць — тваё жыццё, хочаш дадому — пішы. Сеў, паплакаў, напісаў нешта кшталту «больш так не буду, з партыі выйду» і г.д.
Думаю, заўтра аддам, калі спецчастка прыйдзе. Лёг спаць. А раніцай прачнуўся і зразумеў, што такая свабода нахер непатрэбная, парваў ліст дробна ды змыў у парашу.
Вопытны сукамернік паглядзеў на гэта, сказаў нешта кшталту «от это, салага, бля дело» і запрасіў піць чыфір. З таго моманту сядзелася значна лягчэй.

* * *

Аляксей Шыдлоўскі трапіў у турму ў 18 гадоў у 1997 годзе за размалёўку Стоўбцаў антылукашэнкаўскімі графіці. Быў асуджаны да турэмнага зняволення. Гэтая справа засталася ў гісторыі як «справа Шыдлоўскага-Лабковіча». Пазней стаў адным з кіраўнікоў Маладога Фронту і Зубра. Выехаў з краіны, калі над ім навісла пагроза чарговай крымінальнай справы. Жыве ў Чэхіі. Падтрымлівае адтуль беларускую апазіцыю.

Каментары12

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць