Свет11

Японію ў шоку пасля землятрусу: не хапае вады і прадуктаў, месцаў у бальніцах

Жыхароў некалькіх японскіх гарадоў, пацярпелых ад землятрусу і цунамі, ахапіла паніка і адчай. Людзям не хапае вады, прадуктаў і лекаў. Ля ўваходаў у бальніцы выстраіліся вялізныя чэргі параненых.

Як перадае карэспандэнт Reuters, у раёне горада Фукусіма, у прыгарадзе якога раніцай выбухнула АЭС, людзі сталі ў вялізныя чэргі па пітную ваду ў гарадскіх цэнтрах. Шмат хто дагэтуль спадзяюцца знайсці сваіх тых, хто выжыў сваякоў.

Жыхары горада Іванума, размешчанага недалёка ад Фукусімы, пішуць вялізнымі літарамі SOS на дахах будынкаў, часткова затопленых вадой, спрабуючы такім чынам прыцягнуць увагу ратавальнікаў.

У горадзе Міто таксама выстраіліся вялізныя чэргі ў прадуктовыя крамы і бальніцы.

«Большасць крамаў зачыніліся, гэта адна з нямногіх, якая яшчэ працуе, дзе я магу купіць ваду і прадукты», — сказаў Reuters 68-гадовы Куніа Івацукі.

Улады суседняга з Міто горада размясцілі ўсіх тых, хто выжыў у спартзале адной з мясцовых школ.

«Усе кудысьці бягуць. Зямля дрыжыць, вакол гараць хаты. Людзей проста ахапіла паніка», — сказаў 60-гадовы Кіёсі Канадзава.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць