Грамадства2020

Антыядзерны рух: не АЭС пад Астраўцом, бо там быў землятрус

Беларуская антыядзерная кампанія заклікала ўрад Беларусі вынесці ўрок з трагедыі, што разгортваецца ў Японіі.

Беларуская антыядзерная кампанія заклікала ўрад Беларусі вынесці ўрок з трагедыі, што разгортваецца ў Японіі, і адмовіцца ад планаў будаўніцтва атамнай станцыі ў краіне.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай удзельнікамі ініцыятывы адкрытай заяве ў сувязі з радыяцыйнымі аварыямі на некалькіх японскіх АЭС пасля землятрусу ў Японіі.

Падпісанты

патрабуюць спыніць будаўніцтва АЭС на астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці, дзе ў 1909 годзе ў Беларусі адбыўся землятрус сілай 7 балаў.

«Мы звяртаемся да кіраўніцтва Беларусі з просьбай адмовіцца ад планаў будаўніцтва АЭС і шукаць інвестыцыі на мадэрнізацыю традыцыйнай і развіццё аднаўляльнай энергетыкі», — гаворыцца ў заяве.

Удзельнікі беларускай антыядзернай кампаніі

заклікалі ўрад і грамадзян Беларусі вынесці ўрок з таго, што здарылася ў Японіі і прызнаць, што бяспечных АЭС не існуе.

Пад заявай падпісаліся ўдзельнікі кампаніі, расійскія і беларускія грамадскія арганізацыі і грамадзяне, у тым ліку, Грамадскае аб’яднанне «Экадом», расійская група «Экаабарона!», Аргкамітэт стварэння руху «Вучоныя за бяз’ядзерную Беларусь» і іншыя.

Як паведамлялася раней, Беларусь і Расія ўжо падрыхтавалі рамачнае кантрактнае пагадненне аб будаўніцтве АЭС. Дакумент плануецца падпісаць у траўні, паведаміў кіраўнік расійскай дзяржаўнай атамнай карпарацыі «Расатам» Сяргей Кірыенка 25 студзеня на сустрэчы ў Мінску з першым віцэ-прэм’ерам Уладзімірам Сямашкам. Паводле яго слоў, не пазней за чэрвень павінна быць падпісанае крэдытнае пагадненне паміж міністэрствамі фінансаў дзвюх краін. Беларусь просіць у Расіі на будаўніцтва АЭС дзяржаўны крэдыт у 9 млрд даляраў ЗША тэрмінам на 25 гадоў.

Па словах Кірыенкі, у верасні 2011 года пачнецца будаўніцтва катлавана на пляцоўцы, дзе будзе ўзведзена АЭС. Увод першага блока беларускай АЭС запланаваны ў 2017 годзе.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца10

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі13

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША заявіла пра эпідэмію яшчуру ў Расіі5

У Германіі беларус ехаў у цягніку без квітка і з наркотыкамі. І ўвогуле ён быў у краіне незаконна

Украінскія ўдары па партах паралізавалі амаль палову расійскага нафтавага экспарту8

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА1

Буслы, дранікі і БелАЗы. «Мегатоп» выпусціў калекцыю абутку з беларускімі матывамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца10

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць