Афіша11

Эксклюзіўны канцэрт «Крамбамбулі»

17 сакавіка. Паб «Госці» ( Незалежнасці, 25). 20.00.

17 сакавіка ў сталічным пабе «Госці» «Крамбамбуля» парадуе добрых людзей новымі песнямі і любімымі хітамі ў гонар старажытнага ірландскага свята — Дня Святога Патрыка.

Апякун Ірландыі Святы Патрык жыў аж у V стагоддзі н. э., але пакінуў пасля сябе столькі пазітыву, што ўдзячныя прадстаўнікі ірландскага ды іншых народаў дагэтуль ушаноўваюць яго ўсімі даступнымі спосабамі — у тым ліку актыўным ужываннем спіртных напояў, танцамі і спевамі. Акрамя бяскроўнага хрышчэння Ірландыі ды выгнання з яе змеяў Святому Патрыку прыпісваюць яшчэ і вынаходства віскі. «Крамбамбуля» вырашыла, што ніяк не можа абысці ўвагай свята такога выбітнага чалавека.

«Мы зайграем свой новы альбом, над якім працавалі цэлы год. Са сцэны большасць гэтых песняў яшчэ не гучала, таму для нас гэта таксама прэм’ера, — прызнаецца лідар праекту Лявон Вольскі. — Гэта зусім новая „Крамбамбуля“, якую мы самі для сябе нечакана адкрылі. Усіх сакрэтаў раскрываць не буду — скажу толькі, што было шмат эксперыментаў з формай, але наша „крамбамбульная“ сутнасць засталася нязменнай. Да таго ж, 17 сакавіка дух Святога Патрыка будзе з намі, таму станоўчыя эмоцыі і добрая энергетыка гарантаваныя!»

Квіткі на канцэрт цаной ад 20 000 да 85 000 рублёў можна набыць у адміністратара паба «Госці» альбо замовіць па тэлефоне: + 375(29)700-33-00.

Пачатак канцэрта а 20.00.
Адрас паба «Госці»: пр-т Незалежнасці, 25.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе4

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе4

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць