Грамадства

Ствараецца сыстэма татальнага сачэньня за грамадзянамі

У Сьветлагорскім р-не працоўныя сацыяльнай службы атрымалі распараджэньне штодня ад 13 да 15 гадзіны паведамляць сваёй начальніцы пра стан здароўя падапечных пэнсіянераў, а таксама іхні палітычны настрой і тыповыя выказваньні.

У Сьветлагорскім раёне працоўныя сацыяльнай службы атрымалі распараджэньне штодня ад 13 да 15 гадзіны паведамляць сваёй начальніцы пра стан здароўя падапечных пэнсіянераў, а таксама іхні палітычны настрой і тыповыя выказваньні.

Таксама і РАА даслаў па школах паперу, дзе дырэктаркі мусяць штодня паведамляць пра грубыя парушэньні працоўнай дысцыпліны работнікамі, а таксама палітычную інфармацыю.

Штомесячна яны мусяць здаваць абагуленую інфармацыю.

Пракамэнтуйце, калі ласка, гэта публічна, бо, несумненна, у Вас ёсьць і ад іншых чытачоў такая інфармацыя.

Мікола Бусел, Дуброва, Сьветлагорскі раён

Камэнтар Рэдакцыі. Аналягічная інфармацыя надыходзіць і зь іншых рэгіёнаў. Гэтак, у часы наяўнасьці незалежных выданьняў у каталёгу «Белпошты» зьвесткі пра іх падпісчыкаў пошты адпраўлялі ў органы ўлады. Некалькі дзеячоў інтэлігенцыі і грамадзкіх актывістаў з рэгіёнаў паведамілі, што да іхных суседзяў зьвярталіся з просьбамі разьмясьць у іхных кватэрах «жучкі» для праслухоўваньня. Шэраг грамадзкіх дзеячоў рэгулярна абшукваюць на мяжы. Пра што гэта сьведчыць? Пра тое, што ўлада сьпешна выбудоўвае сыстэму татальнага кантролю за грамадзтвам і стварыла «чорныя сьпісы» палітычна нядобранадзейных. Рэпрэсаваць – час ня той, але запалохваць людзей, замінаць у іхным прасоўваньні будуць. Гэта таксама паказвае, да чаго насамрэч рыхтуюцца ўлады, на словах гаворачы пра «эвалюцыю да дэмакратыі» і «дзяржаву для народу».

Усе процізаконныя дзеяньні калісьці атрымаюць належную ацэнку. Вось як у сераду прыйшла інфармацыя з Баўгарыі, што й там ужо раскрываюцца дасье былога баўгарскага аналягу КГБ, а былых сакрэтным інфарматарам будзе закрытая дарога на адказныя пасады.

Раім усякую інфармацыю на гэтую тэму дасылаць беларускім і міжнародным праваабаронцам і ў місію АБСЭ ў Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?6

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

Разведка Швецыі: Эканоміка Расіі на мяжы найглыбейшага крызісу. Няясна, ці Пуціну пра гэта кажуць23

Аднаго чалавека на ўездзе ў Беларусь аштрафавалі за адзенне, другога — за абутак

Беларусы Варшавы запісалі праваслаўную літургію на роднай мове

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?6

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць