Улада44

Заўтра спаўняецца 15 гадоў з дня распаду СССР

Таварыства беларускай мовы выступіла з адмысловай заявай на гэты конт.

У снежні гэтага года спаўняецца 15 гадоў, як наша краіна пасля падзей у Віскулях зноў набыла сваю незалежнасць.

У першыя гады незалежнасці прынята Канстытуцыя Беларусі, у якой адзінай дзяржаўнай мовай была беларуская. Беларуская мова пашыралася ва ўсіх сферах грамадскага жыцця краіны, асабліва ў сістэме культуры і адукацыі, а таксама ў кнігавыдавецтве.

Аднак паступовае развіццё нашай мовы штучна спынена ў выніку рэферэндуму 1995 года. Было абвешчана двухмоўе, якое прывяло да амаль поўнага выцяснення дзяржаўнай мовы тытульнай нацыі краіны з усіх сфераў дзейнасці дзяржаўнага апарату, у тым ліку ў галіне адукацыі і культуры.

Тым не менш, беларуская мова, якая мае тысячагадовую гісторыю, захоўваецца на абшарах Еўропы і свету. Падчас перапісу 1999 г. значная большасць грамадзянаў Беларусі назвалі яе сваёй роднай. Павага да роднай мовы і яе актыўных носьбітаў пашыраецца сярод розных пластоў беларускага грамадства, асабліва сярод гарадской моладзі. Пра гэта сведчаць сацыялагічныя апытанні і вынікі штогадовага тэставання пры паступленні ў ВНУ (амаль палова абітурыентаў у 2006 годзе абрала беларускую мову ў якасці абавязковага іспыту).

ТБМ звяртаецца да кожнага патрыёта Беларусі: незалежна ад нацыянальнасці, адносін да канфесійнай і палітычнай дзейнасці шырока ўжывайце беларускую мову ў штодзённым жыцці.

Зараз надыходзяць зімовыя святы: Дзень Божага нараджэння і Новы год. Мы заклікаем грамадзянаў Беларусі набываць беларускамоўныя паштоўкі і канверты, віншаваць сваіх сяброў і блізкіх з гэтымі святамі па-беларуску. Гэта будзе яскравым доказам любові і павагі да роднага беларускага слова.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма26

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Mak.by не сам прыдумаў замену «амерыкана», а купіў ужо гатовы брэнд3

Косткі, пер’е і вада ў фаршы. Беларусы скардзяцца на прадукцыю «Пятрухі»9

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе8

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»65

Гісторык расказала, якімі пытаннямі можна «выклікаць успаміны»

«Бомба запаволенага дзеяння». Чаму ў Калумбіі хочуць забіць «какаінавых бегемотаў» Пабла Эскабара10

Стаў вядомы прысуд, вынесены бацьку былога палітвязня Мікіты Залатарова

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма26

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць