Здарэнні

У Мінску па віне п'янага вадзіцеля загінуў пасажыр таксі

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, 24 сакавіка каля 3 гадзін 15 хвілін вадзіцель-мужчына 1973 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «БМВ 745» у стане алкагольнага ап’янення (2,0 праміле),
рухаўся па праспекце Незалежнасці з боку плошчы Перамогі ў напрамку бульвара Мулявіна. Выехаўшы на перакрыжаванне Незалежнасці — Казлова на чырвоны сігнал святлафора, ён сутыкнуўся з аўтамабілем «Фальксваген Пасат» (таксі), які перасякаў праспект на зялёны сігнал святлафора. У выніку ДТЗ пасажыр таксі, малады чалавек 1991 года нараджэння, загінуў на месцы аварыі.

25 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя Мінска праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Цвярозасць — норма жыцця!» з мэтай прафілактыкі п’янства сярод удзельнікаў дарожнага руху. У сувязі з абвастрэннем сітуацыі з дарожна-транспартным траўматызмам, павелічэннем колькасці вадзіцеляў, якія ўчынілі ДТЗ у стане алкагольнага ап’янення, ДАІ Мінска павялічыла колькасць нарадаў ДПС у вячэрні і начны час, з мэтай узмацнення кантролю за фізічным станам вадзіцеляў.

Паводле звестак ДАІ, за мінулыя суткі ў горадзе Мінску зарэгістраваныя 109 дарожна-транспартных здарэнняў. Тры ДТЗ былі з пацярпелымі, у якіх адзін чалавек загінуў, два чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжару.

За мінулыя суткі ў Мінску затрымана 12 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, 32 вадзіцелі не мелі права кіравання транспартным сродкам. За перавышэнне хуткасных рэжымаў руху прыцягнуты да адказнасці 143 вадзіцелі. Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 131 пешаход-парушальнік. За парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў прыцягнуты да адказнасці 98 вадзіцеляў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла6

У Іспаніі за чатыры хвіліны скралі Скарб Вільены — унікальныя залатыя вырабы бронзавага веку, адзіныя такія ў свеце4

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА4

У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА2

У Мінску з’явілася 12‑палосная шаша1

Ва Украіне хочуць аднавіць прамыя перамовы з Расіяй у верасні

Пайшлі чуткі пра недахоп у Мінску донарскай крыві. Медыкі пракаментавалі

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна20

У Турцыі журналістаў затрымалі за клікбейтны загаловак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць