Улада5858

Блогер Будзімір абвясціў бестэрміновую галадоўку

Ён патрабуе вызвалення палітвязняў.

Вядомы блогер Дзмітры Галко (budzimir) абвясціў бестэрміновую галадоўку, патрабуючы вызвалення палітвязняў.

30 сакавіка ў сваім блогу былы пазаштатны супрацоўнік «Радыё Свабода» Дзмітры Галко, вядомы пад імем Будзімір, распачаў бестэрміновую галадоўку пратэсту, патрабуючы вызвалення палітвязняў. «Не магу па-ранейшаму пасіўна назіраць за палітычным бязмежжам, што існуе ў маёй краіне, абмяжоўваючыся шчоўканнем дзюбай у жэжэ», — напісаў ён у сваім блогу.

Заяву Будзіміра ў байнэце сустрэлі па-рознаму. Блогер pessimist2006 назваў Будзіміра смяротнікам, заклікаўшы інтэрнаўтаў давесці да шырокага кола людзей, найперш да ўладаў усю сур’ёзнасць сітуацыі.

«Улічваючы, што гэтую зброю слабых да яго ў Беларусі апашлілі і ператварылі ў блазніцу ўсялякія блазны і вырадкі — ён смяротнік. Каб давесці, што ён не блазан — яму давядзецца памерці.
Адзінае, што мы можам зрабіць у гэтай сітуацыі — гэта даводзіць да ўсіх (і асабліва да ўладаў), што ён не жартуе. І што гатовы памерці за сваё патрабаванне. Гэта адзіны шанец выратаваць яму жыццё», — піша pessimist2006. Яго заклік падхапілі беларускія блогеры, пачаўшы перадрукоўваць у сваіх дзённіках інфармацыю пра ўчынак Будзіміра.

У каментарах да свайго допісу Будзімір кажа, што яго натхніла ірландская галадоўка 1981 г. У гутарцы з карэспандэнтам «Нашай Нівы», блогер пацвердзіў, што ён насамрэч сур’ёзна настроены ісці да канца. Цяпер ён знаходзіцца дома, галадоўку трымае мокрую, бо сухая гэта «занадта хутка».

Ён расказаў, што пакуль не агучваў сваю акцыю па-за блогам.

«Зараз я збіраюся канкрэтызаваць свае патрабаванні, звузіць іх да нейкага пэўнай праблемы. Тым больш, што зараз распачаў галадоўку Мікіта Ліхавід. Я думаю, што далучуся да яго і буду патрабаваць яго вызвалення».
Будзімір мяркуе, што адначасовая галадоўка некалькіх чалавек дасць больш плёну.

Блогер прызнае, што дыскрэдытацыя галадоўкі ў Беларусі, як спосабу пратэсту — гэта амаль медычны факт. Але рэзервы яшчэ ёсць, як і прыклады таго, што часткова галадоўка, як акцыя пратэсту, дае магчымасць дасягнуць чаканага эфекту. Будзімір пры гэтым прыводзіць прыклады галадоўкі вернікаў царквы «Новае жыццё» ў 2006 годзе і кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна ў часе зняволення ў калоніі.

«Мая перавага ў тым, што я не палітык. Мяне цяжка звінаваціць у імкненні прыцягнуць такім чынам да сябе ўвагу»,
— падкрэсліў Будзімір.

Дзмітры Галко нарадзіўся ў 1979 г. у Мінску. 19 снежня 2010 г. узяў удзел у акцыі пратэсту, быў затрыманы і адсядзеў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. 25 сакавіка ў сваім блогу паведаміў пра сыход з «Радыё Свабода», дзе працаваў пазаштатна аглядальнікам беларускіх блогаў.

Каментары58

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць