Улада22

Браціслава патрабуе ад Лукашэнкі вызваліць палітвязняў

Парлямэнт Славаччыны выступіў з жорсткай заявай пра сытуацыю ў Беларусі.

У прыватнасьці, Нацыянальная Рада Славацкай Рэспублікі патрабуе ад Аляксандра Лукашэнкі «неадкладнага вызваленьня палітычных зьняволеных і адмены мер пакараньня ў дачыненьні да ўсіх беларускіх грамадзян, якія былі асуджаныя ў сувязі з дэманстрацыяй 19 сьнежня 2010 году».

Пра гэта са спасылкай на амбасаду Славаччыны ў Менску паведаміла агенцтва БелаПАН.

Парлямэнт гэтай краіны рэкамэндаваў прэзыдэнту Славаччыны Івану Гашпаравічу і ўраду ў ходзе двухбаковых і шматбаковых сустрэч дамагацца вызваленьня палітычных зьняволеных у Беларусі.

Нацыянальная Рада Славацкай Рэспублікі лічыць «гвалтоўны разгон дэманстрацыі ў Менску 19 сьнежня 2010 году грубым злоўжываньнем палітычнай і паліцэйскай уладай з боку беларускага палітычнага рэжыму ў дачыненьні да сваіх нявінных і безабаронных грамадзян», — гаворыцца ў заяве.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»1

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць