Меркаванні11

Старшыня Дзяржпамежкамітэта: ЕС і Беларусь павінныя імкнуцца да бязвізавага рэжыму

ЕС і Беларусь павінны імкнуцца да бязвізавага рэжыму, межы павінныя не раз’ядноўваць нашы краіны, а аб’ядноўваць.
Такое меркаванне выказаў старшыня Дзяржпамежкамітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

«Памежнікі, безумоўна, былі і будуць. І на ўнутраных межах Еўрапейскага саюза памежнікі ёсць, проста іх не відаць, і няма пашпартнага кантролю пры перасячэнні мяжы. Таму, безумоўна, лібералізацыя межаў павінная праходзіць, — сказаў кіраўнік Дзяржпамежкамітэта. — Мы павінныя імкнуцца і да бязвізавага рэжыму. З улікам сучаснай тэхнікі, якая ёсць у памежнікаў, па сутнасці справы выдача візы з’яўляецца фармальным бокам. У любой краіне свету, калі ты прыязджаеш туды і знаходзішся ў спісах асобаў, уезд якім забаронены, то што з візай, што без яе, ты туды не трапіш. І да нас таксама». На думку Ігара Рачкоўскага,

«віза на сённяшні дзень — гэта спосаб папаўнення бюджэту дыпламатычных прадстаўніцтваў той ці іншай краіны».

Гаворачы аб вялікіх чэргах на межах з краінамі ЕС, кіраўнік Дзяржпамежкамітэта адзначыў, што адны памежнікі вырашыць гэтую праблему не змогуць. Да ўзнікнення чэргаў, па яго словах, прыводзяць аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны. Першая — з 1 ліпеня ўступаюць у сілу новыя мытныя стаўкі па легкавым аўтамабільным транспарце, людзі масава паехалі купляць машыны ў Еўропе, што прывяло да павелічэння патоку на дзясяткі тысяч аўтамабіляў. Другая прычына — цэнавая розніца на паліва ў Беларусі і краінах Еўрасаюза. «На прафесійным слэнгу мы называем тых асобаў, якія прыязджаюць у Беларусь, закупляюць паліва і выязджаюць, палівавозамі (і прыязджаюць яны калонамі па 10–15 машын). Зразумець гэтых людзей таксама можна», — сказаў Ігар Рачкоўскі. Трэцяя праблема — прадукты харчавання і іншыя тавары.

«Лепш за ўсё вырашаць праблемы, як кажуць, рассекшы шашкай вузел.

Гэта значыць, з заўтрашняга дня ўвесці новыя мыты, падняць цэны на паліва ў РБ і г.д.
Але аб’ектыўна каму мы горш зробім?.. Таму просім і нашых грамадзян таксама: калі ёсць у каго свежыя ідэі па рашэнні праблемы, у памежкамітэце гатовыя іх разгледзець».

Ён заклікаў грамадзян звяртацца па інфармацыяю аб чэргах з беларускага боку на пунктах пропуску на сайт Дзяржпамежкамітэта. «Інфармацыя на сайце дае аб’ектыўную карціну па чэргах, але на сумежны бок мы зайсці не можам і апытваем тых, хто перасякае мяжу, так што гэтая інфармацыя не заўсёды дакладная. Кожныя тры гадзіны ідзе маніторынг, дадзеныя абнаўляюцца», — рэзюмаваў Ігар Рачкоўскі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра адпраўку ў Польшчу пяці тысяч амерыканскіх вайскоўцаў9

Пуцін анансаваў на наступны год вучэнні «Шчыт Саюза» ў Беларусі19

Зяленскі яшчэ раз папярэдзіў Лукашэнку пра наступствы ўступлення ў вайну12

Над Мінскам жахаюць эфектныя маланкі ВІДЭА4

У чацвер праходзілі масавыя ператрусы ў беларускіх кватэрах палітэмігрантаў. Стала вядомая іх прычына3

У бібліятэцы Акадэміі навук успомнілі пра беларускага пісьменніка. Але мову, на якой ён пісаў, паслядоўна праігнаравалі20

У цэнтры Вільні беларусы правялі мітынг і нагадалі пра тых, хто застаецца за кратамі ФОТА7

Пад Санкт-Пецярбургам на матацыкле разбіўся расійскі мільярдэр2

У Дзяржынскім раёне дырэктарка школы пайшла пад суд за працаўладкаванне сваячкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць