Грамадства66

Сяргея Каваленку нечакана адпусьцілі з-пад арышту

Віцебскі апазыцыянэр паведаміў, што яго адпусьцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня, дзе ён мусіў дабыць 12 сутак арышту. Сам ён мяркуе, што да гэтага прычыніліся ягоная галадоўка і шэраг скаргаў у пракуратуру.

8 красавіка міліцэйскі канвой даставіў актывіста ў ізалятар часовага ўтрыманьня пасьля выпіскі са шпіталя, дзе Каваленка лекаваўся ў кардыялягічным аддзяленьні.

«Літаральна на ганку ў кагосьці зь міліцыянтаў зазваніў мабільны тэлефон, і пасьля непрацяглай размовы мне заявілі, што я вольны да таго часу, пакуль будуць разабраныя мае скаргі ў пракуратуру. Я мяркую, паўплывалі яшчэ і мае галадоўкі пратэсту, абвешчаныя пасьлядоўна 25 сакавіка і 1 красавіка», — паведаміў «Свабодзе» віцебскі актывіст КХП БНФ.

Пакуль Сяргей Каваленка галадоўку спыняе. Але не выключае, што зноў абвесьціць яе ў тым выпадку, калі яму ўсё ж прыйдзецца даседжваць апошні арышт.

Спадар Каваленка адгаладаваў больш за 10 сутак, пратэстуючы супраць несправядлівых, на ягоную думку, затрыманьняў і арыштаў. Першы арышт ён адбыў з 25-га сакавіка па 1 красавіка — актывіста пакаралі за тое, што выйшаў у цэнтар Віцебску з трыма бел-чырвона-белымі сьцягамі. Усе гэтыя сем дзён ён адгаладаваў, а потым абвясьціў і наступную галадоўку — калі яго затрымалі на выхадзе з ІЧУ і далі яшчэ 15 сутак арышту.

Крымінальна-выканаўчая інспэкцыя зноў накіравала Сяргея Каваленку ў ізалятар часовага ўтрыманьня за парушэньне рэжыму: актывіст адбывае так званую «хатнюю хімію» — тры гады абмежаваньня волі «ўмоўна» — пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы. Парушэньнем была прызнана акцыя са сьцягамі напярэдадні Дня Волі, але Каваленку дагэтуль ня выдалі пастанову на апошні арышт. Падчас гэтага апошняга арышту ён трапіў у шпіталь, бо далі сябе знаць наступствы шматдзённага галадаваньня.

Актывіст напісаў у пракуратуру некалькі скаргаў з прычыны беспадстаўнага, як ён лічыць, зьняволеньня. Скаргу на імя пракурора Віцебскай вобласьці з патрабаваньнем спыніць перасьлед Сяргея Каваленкі напісаў і віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда.

Паводле вынікаў разбору будзе прынята рашэньне, ці законным было апошняе затрыманьне і ці вернецца Сяргей Каваленка ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»26

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

На станцыі метро «Плошча Леніна» з’явіўся эксперыментальны турнікет5

Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны25

Эсэ гэтай французскай феміністкі варта пачытаць і беларускім чыноўнікам27

«Апошні трактар ​​забярэ банк». Як фермер пабудаваў унікальны бізнэс, але праз 30 гадоў усё страціць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»26

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць