Грамадства

Мядзведзеў выказаў спачуванне Лукашэнку ў сувязі з тэрактам і прапанаваў дапамогу

Увечары 11 красавіка прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку і "выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі з трагедыяй, што адбылася ў мінскім метро, дзе ў выніку выбуху загінулі і атрымалі раненні дзясяткі чалавек", паведаміла прэс-служба Крамля.

"У Расіі шчыра суперажываюць з братнім беларускім народам боль незаменных стратаў і цяжар бяды, што напаткала беларусаў, — гаворыцца ў паведамленні. — Дзмітрый Мядзведзеў прасіў перадаць словы падтрымкі сваякам загінулых, пажаданні найхутчэйшага выздараўлення пацярпелым. Падкрэслівалася гатоўнасць аказаць усю неабходную дапамогу і садзеянне".

Расія "гатова аказаць усё неабходнае садзеянне пацярпелым у выніку тэракта, у тым ліку прыняць іх у выпадку неабходнасці ў расійскіх клініках". Міністру аховы здароўя і сацыяльнага развіцца Таццяне Голікавай "дадзеныя неабходныя даручэнні".

Прэзідэнт Расіі "прапанаваў беларускаму боку ўсю неабходную дапамогу ў правядзенні раследавання гэтага злачынства, пошуку арганізатараў і выканаўцаў тэракта". Мядзведзеў выказаўся таксама за тое, каб "актывізаваць узаемадзеянне па лініі спецслужбаў, каб дапамагчы беларускім калегам у расследаванні гэтага злачынства, у пошуку яго выканаўцаў і замоўцаў". Адпаведнае даручэнне ён даў дырэктару Федэральнай службы бяспекі Аляксандру Бортнікаву.

"Хто б ні быў арганізатарам гэтага тэракта і што б ні меў на мэце — гэта найцяжэйшае злачынства, якое прывяло да гібелі ні ў чым не вінаватых людзей", — заявіў Мядзведзеў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць