Грамадства1717

Будзімір спыніў галадоўку

Бо не атрымаў ніякіх «пазітыўных сігналаў» ад улады.

Бо не атрымаў ніякіх «пазітыўных сігналаў» ад улады.

18 красавіка на дваццаты дзень галадоўкі блогер Дзмітры Галко спыніў сваю акцыю. Пра гэта ён напісаў у сваім блогу. «Сёння, у юбілейны дваццаты дзень галадоўкі, я прыняў рашэнне яе спыніць. Нягледзячы на тое, што патрабаванні мае не былі выкананыя нават часткова, ніякіх “станоўчых сігналаў” ад улады я не атрымаў, а грамадска-палітычная сітуацыя за гэты час і зусім дайшла да ручкі», — піша ён.

Нагадаем, што сваю акцыю блогер распачаў 30 сакавіка, патрабуючы вызвалення Мікіты Ліхавіда, асуджанага за ўдзел у падзеях 19 снежня. У часе галадоўкі ён напісаў у Мінскі гарадскі суд, у якім мусіла разглядацца касацыйная скарга Ліхавіда.

Сярод калегаў Будзіміра па благасферы меркаванні наконт эфектыўнасці такога адчайнага кроку падзяліліся ад самага пачатку. Быў створаны адмысловы сайт, на якім збіралася інфармацыя па галадоўку блогера. На 19-ы дзень блогерка petra-leleka прапавала зладзіць эстафетную галадоўку ў падтрымку Будзіміра. «Галадоўку трэба зрабіць агульнай, г.зн. эстафетнай. Гэта дазволіць працягваць яе да таго часу, пакуль сапраўды не будзе ў краіне выпушчаны апошні палітзняволены. У рэшце рэшт, сілы волі пагаладаць хоць бы адзін дзень хопіць у кожнага». Будзімір адгукнуўся на гэта ў сваім дзённіку наступным чынам: «Як сродак ціску на ўладу, гэта, вядома, курам на смех, але ў якасці падставы для наступнай інфармацыйнай хвалі, пры ўмове вялікага ліку удзельнікаў — можа быць вельмі нават нічога. Адважвайцеся. Нельга, каб пра палітвязняў забывалі».

Каментары17

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пацыент збіў стаматолага, а зубы яму палячылі ў іншым кабінеце

У Беларусі пачалі прадаваць красовер BelgeeX50+5

Менеджара па продажах буйной міжнароднай агракампаніі асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

У Мінску сярэдні заробак складае чатыры тысячы рублёў8

Кацярына Ваданосава патлумачыла, чаму выйшла з выбарчага блока Латушкі11

Каця Вінаградава з СМА стала першай беларускай, якая атрымала ўкол Itvisma

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць