Меркаванні99

Будзімір напісаў у суд

Блогер просіць пры разглядзе касацыйнай скаргі на прысуд Ліхавіду праявіць мудрасць і міласэрнасць.

Блогер просіць пры разглядзе касацыйнай скаргі на прысуд Ліхавіду праявіць мудрасць і міласэрнасць.

Блогер Дзмітры Галко, які галадае 13-ы дзень, дабіваючыся вызвалення Мікіты Ліхавіда, даслаў ліст старшыні Мінскага гарадскога суда Валерыю Пуцілу. Тут будзе разгледжаная касацыйная скарга на прысуд Мікіту. Прыводзім ліст цалкам.

Спадар старшыня!

Знаходзячыся ў цвярозым розуме і цвёрдай памяці, 30 сакавіка гэтага года я абвясціў бестэрміновую галадоўку з мэтай прыцягнення ўвагі да лёсу Мікіты Ліхавіда, асуджанага судом Партызанскага раёна горада Мінска да 3,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе аб «масавых беспарадках» 19 снежня 2010 г.

Пайсці на гэты радыкальны крок мяне прымусіла перакананасць у тым, што падобнае пакаранне абуральна не адпавядае ступені віны і цяжару зробленага, з'яўляецца палітычна матываваным і спрыяе далейшаму нагнятанню канфлікту ў грамадстве.

Я прашу пры разглядзе касацыйнай скаргі на прысуд Мікіту Ліхавіду праявіць мудрасць і міласэрнасць. Гэты малады чалавек не здзяйсняў гвалту над асобай, не з'яўляецца грамадска небяспечным, акрамя таго, правёў за кратамі ўжо 3,5 месяца. Яго аднагодкі, грамадзяне РФ Іван Гапон і Арцём Брэус, якія праходзілі па той жа справе з тымі ж абвінавачваннямі і падобнай доказнай базай, былі вызваленыя з-пад варты. І цалкам справядліва. Не хацелася б думаць, што права на справядлівы і гуманны суд у Беларусі даступна толькі ўладальнікам расійскіх пашпартоў.

Прашу прыкласці гэта заяву да матэрыялаў справы.

Глядзі таксама: Будзімір. Дзённік галадоўшчыка

Каментары9

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым5

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў пра вывад заблакаваных у Армузскім праліве замежных суднаў1

На саміт у Арменію з'язджаюцца еўрапейскія лідары. Як адрэагуе Масква?16

Беспілотнік трапіў у шматпавярховік на захадзе Масквы10

На дзяржТБ паказалі схуднелага манаха, якога перадалі Польшчы разам з Пачобутам5

Марка Рубіа быў дыджэем на вяселлі ВІДЭА4

Генерал ГРУ, які курыруе дыверсіі за мяжой і якога памылкова пахавалі, усплыў у Гвінеі3

Дроны залятаюць у Беларусь амаль штодня, прызналі ў войску6

Наста Рагатко: Усіх, хто супраць удзелу беларусаў у івэнтах расіян, я чакаю ўбачыць на кірмашах польскіх, брытанскіх, іспанскіх70

Вольга Лойка адказала Статкевічу18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым5

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць