Грамадства66

У офісе БНФ будуць працаваць інваліды?

У гаспадарчым судзе Мінска прайшлі папярэднія слуханні па іску ЖРЭА Савецкага раёна да партыі БНФ.

У гаспадарчым судзе Мінска прайшлі папярэднія слуханні па іску ЖРЭА Савецкага раёна да партыі БНФ. Нагадаем, што ЖРЭА Савецкага раёна патрабуе пазбавіць партыю БНФ памяшкання на Машэрава, 8 у Мінску.

У папярэдніх судовых слуханнях партыю БНФ прадстаўлялі старшыня Аляксей Янукевіч і намеснік старшыні партыі Рыгор Кастусёў. У ходзе папярэдняга судовага слухання прадстаўніца ЖРЭА адзначыла, што падставай для высялення партыі БНФ з’яўлаецца сістэматычная запазычанасць па аплаце арэнды. У судзе таксама адзначалася, што лісты з паведамленнямі аб тым, што з партыяй БНФ не будзе працягнуты дагавор арэнды, адсылаліся са ЖРЭА сістэматычна, пачынаючы са снежня мінулага года.

Дарэчы, як стала вядома ў судзе, у выпадку высялення парты БНФ з офіса, у памяшканні на Машэрава, 8, магчыма, будзе адчынена вытворчае прадпрыемства, на якім будуць працаваць інваліды і людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

У сваю чаргу адказчыкі, а ў судзе партыю БНФ прадстаўлялі старшыня Аляксей Янукевіч і адзін з намеснікаў старшыні Рыгор Кастусёў, іск не прызналі. Яны выказалі сумненні, што даведка аб запазычанасці па арэнднай плаце сапраўдная і лічаць, што дагавор арэнды з партыяй БНФ павінен быць працягнуты.

Выслухаўшы пазіцыі бакоў, суддзя Алена Мельнікава папрасіла падрыхтаваць да судовага разбіральніцтва ўсе неабходныя дакументы і прызначыла дату асноўнага разгляду справы – 28 красавіка.

Адзначым, што 22 красавіка тая ж Алена Мельнікава будзе разглядаць сустрэчны іск партыі БНФ да ЖРЭА Савецкага раёна Мінска.

Каментары6

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

Трамп адмяніў запланаваныя ўдары па Іране і заявіў пра поспех перамоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць