Замест яго ў Палацы спорту — нечаканы турнір па баскетболе.
Адменены канцэрт «ПражэктарПэрысХілтан», які быў запланаваны на 30 мая ў мінскім Палацы спорту.
Як паведамілі
Між тым, у Беларускай федэрацыі баскетбола нам не змаглі пацвердзіць інфармацыю аб нейкім баскетбольным турніры 27–30 мая ў сталічным Палацы спорту.
Артысты «ПражэктарПэрысХілтан», па словах прадстаўніка праграмы ў Беларусі, здзіўленыя, «але разумеюць, што нават пры ўсім іх жаданні наведаць Мінск ехаць сюды сэнсу не мае, калі на пляцоўцы будзе баскетбол».
Як лічаць прадстаўнікі тэлепраграмы, перанос канцэрту на іншую дату не «выратаваў» бы сітуацыю: «Нават калі б мы абралі іншую травеньскую або чэрвеньскую дату, усё роўна менавіта ў гэты дзень паставілі б яшчэ
Калі прычына сапраўды ў крыўдзе уладаў на вострыя жарты расійскіх шоўменаў, то чацвёрка вядучых «ППХ» фактычна папоўніла «чорны спіс» дзеячаў культуры, канцэрты якіх у Беларусі забароненыя. Нагадаем, у яго ўключаны групы Pet Shop Boys, «ДДТ», «наіўны», «Прусы», «Ляпіс Трубяцкой», «Крама», NRM, драматург Том Стопард, акцёры Джуд Лоў, Кевін Спэйс і іншыя, якія выказваліся крытычна ў адрас беларускіх уладаў і якія прайшлі ў нас у снежні 2010 года прэзідэнцкіх выбараў.
Арганізатары канцэрту вяртаюць гледачам грошы за квіткі і выказваюць нясмелую надзею, што змогуць прывезці «ППХ» восенню.
Відавочна, што для гэтага ўлада ў Беларусі павінна альбо змяніцца, альбо пачаць новую лібералізацыю. Ці ж «ПражэктарПэрысХілтан» павінен перастаць жартаваць хоць бы з беларускага прэзідэнта. Усе тры варыянты малаверагодныя, а таму беларускай аўдыторыі гэтай праграмы прыйдзецца здавольвацца тэлеэфірам. Праўда, і ў нашы тэлевізійныя сеткі праграма часцяком трапляе ў зменшаным выглядзе.
Гледачы, набылі квіткі на канцэрт «ППХ», могуць вярнуць іх і атрымаць грошы ад 16 да 31 мая ў офісе арганізатараў, кантакты пададзеныя на квітках.
«Пражэктарперысхілтан» — тэлевізійная
Каментары