Грамадства3232

А.Лукашэнка: Ангельскую мову трэба ведаць, але трэба ведаць і сваю родную, беларускую

Прэзыдэнт Беларусі сёньня заявіў, што яго насьцярожвае сытуацыя з навучаньнем у сярэдніх школах. На нарадзе з членамі Рэспубліканскага савета рэктараў вышэйшых навучальных устаноў Аляксандар Лукашэнка ўзьняў пытаньне пра тое, наколькі школьныя праграмы зьяўляюцца аптымальнымі.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, пакуль ня позна, неабходна «спыніцца або неадкладна перапрацаваць праграмы, якія сёньня існуюць у школе».

«Я давяраю міністру адукацыі, але ўсё больш сумняваюся ў яго аб’ектыўнасьці, калі ён інфармуе мяне па тых або іншых пытаньнях, - сказаў прэзідэнт. - Нядаўна я паставіў перад Міністэрствам адукацыі дакладнае пытаньне: што адбываецца ў нашай школе? Ці не вельмі складанымі зьяўляюцца для дзяцей школьныя праграмы? Мяне міністар пераконвае, што школьная праграма — нармальная, яе дзеці проста асвойваюць. Але я ведаю дзяцей, якія выдатна займаюцца ў школе, але і яны »стогнуць«. А што гаварыць пра дзяцей сярэдняга і ніжэйшага за сярэдні ўзроўню. Яны, не асвойваючы праграму, проста апускаюць рукі і плывуць па цячэньні. Многія бацькі мяне інфармуюць аб тым, што немагчыма вучыцца ў школе. Дзіця ператварылася ў прыдатак кампутара. Калі я задаю пытаньне міністру, то атрымліваю адказ: усё нармальна. З грамадзтва атрымліваю сыгналы, што не нармальна. Мяне гэта насьцярожвае».

Аляксандар Лукашэнка таксама лічыць ненармальнай сытуацыю, калі ў асобных гімназіях практыкуюць «адзін урок беларускай мовы ў тыдзень і шэсьць урокаў ангельскай». «Ангельскую мову трэба ведаць, але трэба ведаць і сваю родную мову», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце23

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Траўматолаг назваў самы небяспечны летні абутак для ступняў6

Расіянка пераехала ў вёску пад Оршай і здзіўлена беларускім стандартам. «Тут пастаянна ёсць святло»3

Ці за любое фота ў рапсавым полі будуць штрафаваць?

Вольга Такарчук падзялілася драматычнымі падрабязнасцямі сваіх уцёкаў з Беларусі8

Некаторыя лаўкостары рызыкуюць абанкруціцца1

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей8

На хутары ў беларусаў жыве дзік Фімка — любіць «Снікерсы» і раўнуе да іншых3

Азаронак прапаў з радараў, не выйшла праграма і ў Салаўёва22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце23

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць