Грамадства22

Нацбанк двойчы парушыў указ Лукашэнкі

За май месяц ведамства Героя Беларусі Пятра Пракаповіча паспела двойчы парушыць указ Аляксандра Лукашэнкі. Узніклую прававую калізію у Нацбанку каментаваць адмаўляюцца.

Такім чынам, дэвальвацыя нацыянальнай валюты амаль на 55% праведзена пастановай Нацбанка № 188, якая падпісаная Пятром Пракаповічам і ўзгоднена з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам і старшынёй Камітэта дзяржкантролю Аляксандрам Якабсонам.

Між тым, як паведамляе interfax.by, да цяперашняга часу захоўвае прававую сілу ўказ прэзідэнта № 597 ад 19 лістапада 2010 года, якім зацверджаныя асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2011 год. Згодна з ім, ваганні курсу беларускага рубля да кошыка валют у 2011 годзе не могуць перавышаць ±8% да кошту кошыка валют.

Пры гэтым аказваецца, што пастанова аб дэвальвацыі стала ўжо другім парушэннем Нацбанкам вышэйзгаданага ўказу. Бо пастановай № 168 ад 5 мая 2011 года Нацыянальны банк пашырыў калідор ваганняў курсу беларускага рубля да кошыка валют з ±8% да ўзроўню на пачатак года да ±12%.

Атрымліваецца, за май месяц Нацбанк прыняў два нарматыўныя прававыя акты, якія супярэчаць указам прэзідэнта.

Начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Нацбанка Анатоль Драздоў пацвердзіў interfax.by, што ўказ прэзідэнта № 597 з’яўляецца дзеючым, але узніклую прававую калізію каментаваць адмовіўся.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было57

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было57

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць