Усяго патроху2323

Сын пасла Венесуэлы перайшоў з БДУ ў ЕГУ

У БДУ шмат нудных лекцый. Дый будынак стары. Зімой холадна, летам горача.

19-гадовы Каміла пражыў у Беларусі тры гады. Спачатку збіраўся вучыцца ў БДУ, але праз пару месяцаў пасля паступлення кінуў.

Сышоў з прэстыжнай спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны». Замест гэтага пачаў рыхтавацца да паступлення ў Еўрапейскі гуманітарны універсітэт. Цяпер Каміла Дыяс вучыцца на першым курсе «Медыя і камунікацыі».

Чаму?

«Прыехаў у Вільню. Паглядзеў універсітэт і вырашыў паступаць. Мне цікава. Многія скардзяцца, ёсць свае недахопы, але ў цэлым падабаецца. Якасць адукацыі задавальняе. Большасць выкладчыкаў добрага ўзроўню».

Па словах Каміла, выкладчыкі ў БДУ таксама высокага ўзроўню. Але вялікая колькасць студэнтаў не можа мець цесных зносін з імі, што дрэнна:

у БДУ «выкладчыкі, у асноўным, добрыя, але было шмат нудных лекцый. Мне не спадабалася. Да таго ж былі дрэнныя ўмовы. Будынак быў зусім стары. Зімой холадна, летам горача. Мне больш падабаецца ў Вільні».

На думку Каміла, у плане адпачынку Вільня не нашмат адрозніваецца ад Мінска. Хіба што літоўская сталіца прывабней для аматараў начных клубаў, у якія Каміла ходзіць не асабліва часта.

Тым не менш, у Вільні хлопец адчувае сябе больш камфортна. Можа, і таму, што

ён паспеў знайсці там дзяўчыну — таксама студэнтку ЕГУ.

Бацька Каміла Амерыка Дыяс Нуньес, пасол Венесуэлы ў Беларусі, жаданне сына вучыцца ў Вільні ўспрыняў з разуменнем: «Ён не тое што ўзрадаваўся. Але зразумеў, што я ўжо дарослы і магу сам вырашаць. Раней я падарожнічаў па Еўропе, таму бацькі за мяне не баяліся».

Той факт, што бацька Каміла з’яўляецца паслом, хлопец не афішуе. Кажа, што гэта жыццё яго бацькоў.

Каментары23

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі67

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве прадпрымальніца стварыла «месца здзяйснення жаданняў». Улады прымусілі яго прыбраць4

Дом Андрэя Макарэвіча ў Ізраілі пашкоджаны ў выніку іранскага ракетнага ўдару5

Да «Дажынак» у Калінкавічах мяняюць ружовую плітку на блакітную, а цана касмічная5

У Брытаніі разгарэўся скандал вакол трагічнай смерці 18‑гадовага хлопца: паліцыянты яму не паверылі49

Зяленскі папярэдзіў Пуціна, што Украіна «вельмі блізкая» да стварэння балістычнай ракеты13

Беларус пераканаў Данію, што яго некалькі судзімасцяў за наркотыкі — фактычна палітычны пераслед. І атрымаў прытулак8

Колькі ў Беларусі каштавала б праца хатняй гаспадыні, калі б за яе плацілі21

Сотні мінчукоў ізноў выстраіліся ў даўжэзную чаргу20

У гродзенскіх лясах заўважылі шакала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі67

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць