Галоўныя рэдактары больш чым 40 польскіх СМІ патрабуюць вызвалення гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута
Галоўныя рэдактары больш чым 40 польскіх СМІ падпісаліся пад заявай, у якой выказаны пратэст супраць незаконнага затрымання ў Беларусі карэспандэнта Gazetа Wyborczа гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута.
«Мы дамагаемся яго неадкладнага вызвалення, а таксама зняцця ўсіх выстаўленых яму абвінавачанняў», — цытуе тэкст заявы партал Wirtualna Polska. Польскія журналісты лічаць свайго беларускага калегу «вязнем сумлення».
Пачобут утрымліваецца ў гродзенскім следчым ізалятары.
Яму прад’яўлена абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: частцы 1 артыкула 368 (знявага прэзідэнта Беларусі) і па частцы 1 артыкула 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта).
Максімальнае пакаранне па першым артыкуле — чатыры гады пазбаўлення волі, па другім — два гады. Абвінавачанне прад’яўлена за публікацыі ў Gazetа Wyborczа, на сайце «Беларускі партызан» і на старонцы ў «Жывым журнале».
6 красавіка журналіст быў затрыманы на трое сутак за парушэнне падпіскі аб нявыездзе. Пачобут збіраўся ў Мінск для ўдзелу ў відэаканферэнцыі з дэпутатамі Еўрапарламента, каб расказаць пра пераследы з боку беларускай улады. Потым яму была абраная мера стрымання — утрыманне пад вартай.
Раней Пачобут заяўляў: «Я лічу, што ніякай знявагі Аляксандра Лукашэнкі я не дапускаў. Так, у гэтых публікацыях утрымліваецца крытыка Лукашэнкі. Але мае публікацыі зняваг не ўтрымліваюць — выключна крытыка. Можа быць, крытыка жорсткая, але зняваг я не дапускаў».
Пытанне пра абарону Пачобута абмяркоўвалася ў Варшаве на сустрэчы прэзідэнтаў ЗША і Польшчы Барака Абамы і Браніслава Камароўскага, паведамляюць польскія СМІ.
-
Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю
-
Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну
-
Палітвязень Кім Самусенка параўнаў свет на моманты яго пасадкі і вызвалення: Усё нядрэнна для еўрапейскай цывілізацыі, а значыць, і для беларусаў
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары