Грамадства1515

Мікіта Ліхавід зноў змешчаны ў штрафны ізалятар

Асуджаны за Плошчу адмаўляецца прызнаваць сябе вінаватым, у адказ на што начальнік турмы вырашыў прымяніць да пакаранага надзвычайныя меры ўціску.

Мікіта Ліхавід другі раз за месяц змешчаны ў штрафны ізалятар. Асуджаны за Плошчу адмаўляецца прызнаваць сябе вінаватым, у адказ на што начальнік турмы вырашыў прымяніць да пакаранага надзвычайныя меры ўціску.

Паводле маці зняволенага Алены Ліхавід, якая мела кароткае спатканне з сынам, за час арышту Мікіта змяніўся амаль да непазнавальнасці.

— Як на гэтай худзенькай шыйцы можа трымацца галава, у яго вельмі халодныя рукі, ён вельмі бледны, шчокі запалі, усё так абвастрылася, нос такі востры стаў, вочы запалі, і такія кругі цёмныя пад вачыма, таму што іх выводзяць на вуліцу раз у тыдзень. Ён кажа: «Мама я дыхаю ў фортку." Начальнік калоніі мне сказаў, што яго ўжо пазбавілі 2-х спатканняў, ён проста абраў вось такі спосаб барацьбы з тым, што адбываецца.

Першы раз Мікіту Ліхавіда пакаралі 10 днямі штрафнога ізалятару, гэтым разам ён атрымаў 15 сутак. 27 траўня актывісту Руху «За Свабоду», асуджанаму за Плошчу на 3,5 года, споўніўся 21 год, свой дзень нараджэння хлопец сустрэў у карцэры. 29 сакавіка бягучага году прысуд Мікіце Ліхавіду агучыла суддзя Партызанскага раёна Мінска Наталля Пыкіна.

Падтрымаць Мікіту, напісаўшы яму ліст, даслаўшы паштоўку ці кнігу, можна на гэты адрас.

ІК-10, вул. Тэхнічная, 8

211440, Віцебская вобл., г. Наваполацк

Мікіту Ліхавіду.

Каментары15

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»13

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні22

Выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча»

Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?1

Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»11

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік17

«Тармазі, тармазі, б****!» З'явілася відэа пра расцягнутыя на дарозе на мяжы Расіі і Беларусі шыпы4

З'явіліся фатаграфіі замежных пасольстваў пасля ўдару па Кіеве11

ЗША патрацілі $30 мільёнаў на абслугоўванне арыштаванай яхты расійскага алігарха Керымава. У ёй памянялі нават ёршыкі ў прыбіральні1

Расійскаму спеваку Шарлоту, які спаліў пашпарт, запыталі сем з паловай гадоў калоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»13

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

Галоўнае
Усе навіны →