Грамадства11

Беларускія эколагі звяртаюць увагу на праблему бяспекі дзіцячых цацак

Беларускія эколагі падключыліся да грамадскай кампаніі па бяспецы дзіцячых цацак, якая зараз праходзіць у Расіі, ва Украіне, краінах Каўказа і Цэнтральнай Азіі. У Беларусі яе каардынатарам выступае некамерцыйная ўстанова «Цэнтр экалагічных рашэнняў».

Як паведаміў намеснік дырэктара Цэнтра экалагічных рашэнняў Яўген Лабанаў, вырабленыя ў Беларусі цацкі не выклікаюць апаскі. Аднак праз адкрытую мяжу з Расіяй у краіну могуць трапляць небяспечныя цацкі з іншых краін, напрыклад з рэгіёну Паўднёва-Усходняй Азіі. У такіх цацках часта ўтрымліваюцца таксічныя хімічныя рэчывы: свінец, ртуць, кадмій, фенолы, браміраваныя антыпірэны і інш.

У межах кампаніі эколагі збіраюць подпісы пад зваротам да ўрадаў краін Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН з патрабаваннямі прадухіліць пранікненне на нацыянальныя рынкі дзіцячых цацак, у склад якіх уваходзяць небяспечныя хімічныя рэчывы, устанавіць жорсткі кантроль за іх саставам. Эколагі, перш за ўсё, спадзяюцца дабіцца паляпшэння нацыянальных заканадаўстваў з тым, каб забяспечыць гарантыі бяспекі саставу цацак па хімічных і таксіколага-гігіенічных паказчыках.

«Выкарыстанне вялікай колькасці сінтэтычных матэрыялаў у галінах прамысловасці, што выпускаюць у тым ліку прадукцыю для дзяцей, прывяло да сур’ёзных наступстваў», — зазначаецца ў звароце. Эколагі падкрэсліваюць, што ўзрастае колькасць дзяцей з рознымі хранічнымі захворваннямі (алергія, астма, бранхіт), праблемамі развіцця, эндакрыннымі захворваннямі, такімі як дыябет. Апрача таго, небяспечная дзіцячая прадукцыя вядзе да росту выпадкаў злаякасных новаўтварэнняў, у тым ліку ў дзяцей малодшага ўзросту.

Зварот будзе прадстаўлены на міжнароднай канферэнцыі «Навакольнае асяроддзе для Еўропы», якая пройдзе ў Астане з 21 па 23 верасня.

Лісты падтрымкі кампаніі ад арганізацый прапаноўваецца накіроўваць на адрас [email protected] да 15 чэрвеня.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў7

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы падрабязна расказаў, як атрымаў траўму5

Затрымалі 27‑гадовую пінчанку, якая вербавала дзяўчат для інтым-паслуг за мяжой

KFC запусціла лінейку беларускіх страў5

Кітай запатрабаваў ад Ірана не перашкаджаць пастаўкам катарскага звадкаванага прыроднага газу4

Жыхар Маладзечна вёз у электрычцы баявую гранату, а потым паставіў яе на паліцу ў інтэрнаце

У Свіслачы знайшлі цела мужчыны. Ім аказаўся зніклы ў канцы снежня Павел Калашнікаў1

Ціхан Чарнякевіч: Рэальнасць стала такой абсурднай, што хочацца запісаць яе, пакуль не знікла1

Міхаіла Баразну знялі з пасады рэктара Акадэміі мастацтваў

«І я пацалую табе руку, калі будуць курчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр». Як Азаронак фліртаваў з Дугінай21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў7

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць