Ідэалогія аўтарытарнага росту ляжыць у развалінах. Але дзе апазіцыя?
Ідэалогія аўтарытарнага росту ляжыць у развалінах.А гэта ж быў аснаватворны міф рэжыму Лукашэнкі.
Яшчэ ніколі рэжым не быў такі слабы, як сёння,— перасвараны з Усходам і Захадам, абцяжараны
Пасля двухмесячнага маўчання ўлада вуснамі кіраўніка шматслоўна агучыла адзін рэцэпт для выхаду з крызісу — андропаўскую дысцыпліну ўзору 1984 года. Гэта выглядае так:
кароль голы, але працягвае махаць шабляй.
З другога боку, сацыялогія паказвала, што напярэдадні крызісу мы мелі рэкордныя праеўрапейскія і прарынкавыя настроі. Мы маем вялікую масу думаючых грамадзянаў, зацікаўленых у змене ўлады на падсправаздачную грамадзянам і перамене правілаў гульні ў эканоміцы.
Народ адчувае сябе падманутым — і ён не памыляецца. Народ адчувае сябе абрабаваным — якое адкрыццё.
У краіне нарастаюць пратэставыя настроі.Абарона
Грамадства гатова абараняць свае правы і інтарэсы. Але
дзе апазіцыя?Дзе тая апазіцыя, што так чакала «рэвалюцыйнай сітуацыі»? Не бачым яе, яна прыпыніла дзейнасць.
Да тых, хто ў турмах, — Аўтуховіч, Саннікаў, Севярынец, — пытання няма. Але тыя, што на свабодзе, маюць перад сабой выклік. Калі яны ўзялі на сябе лідарства, яны абавязаны арганізоўваць грамадства на абарону сваіх інтарэсаў.
Дзе кіраўнікі шумных кампаній? Дзе старшыні партый, якія былі на другіх ролях, і дзе тыя, хто аспрэчваў у іх лідарства? Цяпер Ваш час. Дзе тыя кандыдаты, якім не хапала рэсурсаў на прэзідэнцкую кампанію? 1000 улётак — і нацыя вас будуць слухаць. Дзе вы, нацыянальныя платформы грамадзянскай супольнасці?
У краіне, дзе няма парламента, няма апазіцыі без вуліцы.
Канструктыўная апазіцыя абавязана выводзіць людзей на вуліцу ў крызісныя моманты.Калі яна бяздзейнічае, яна робіцца дэструктыўнай для грамадства.
* * *
Гэты артыкул мяне папрасіў напісаць Віталь Сіліцкі. Цела ягонае скаванае цяжкай хваробай, а сэрца ўсцяж баліць за Беларусь.
Каментары