Здарэнні77

Віцяблянку неабгрунтавана аштрафавалі з падачы былой аднакласніцы

Жыхарка Віцебска была прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці за нелегальны гандаль, якім ніколі не займалася, з падачы сваёй былой аднакласніцы.
Аднавіць справядлівасць дапамагло ўмяшанне старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі і Генеральнай пракуратуры, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў гаспадарчым судзе Віцебскай вобласці.

У пачатку 2010 года жанчына са здзіўленнем даведалася, што яна абвінавачаная ў ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі. Гаспадарчы суд вобласці, разгледзеўшы матэрыялы адной з раённых падатковых інспекцый Віцебска, прыцягнуў яе да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 10 базавых велічынь без канфіскацыі даходу, які, зрэшты, не быў высветлены. Ужо пазней, калі віцяблянка звярнулася ў органы пракуратуры, удалося высветліць, што яе сумленным імем скарысталася былая аднакласніца.

Як выявілася, былая аднакласніца займалася рознічным гандлем без афіцыйнай рэгістрацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.

Калі яна трапіла ў поле зроку падатковых органаў, то прадставілася не сваім імем, а былой аднакласніцы, падпісала акт праверкі ад яе імя і дала нумар яе пашпарта, і пры гэтым ніхто з правяральнікаў не запатрабаваў паказаць дакумент. Акрамя таго, нелегальная гандлярка ўказала ў пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні просьбу разгледзець справу ў яе адсутнасць.

Пастановай старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі Віктара Камянкова было скасаванае рашэнне гаспадарчых судоў Віцебскай вобласці ў дачыненні да невінаватай віцяблянкі, а справа аб адміністрацыйным правапарушэнні спыненая.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён12

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён

Усе навіны →
Усе навіны

На Сіцыліі прачнуўся самы высокі вулкан Еўропы

Што за расійскія блогеры, якім падзякаваў Сібіга, і што за кампанія супраць «Алабугі»3

У Беларусь завезлі прадукт па цане ў 100 разоў большай за звычайную3

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры6

«Белавія» запусціла адзіныя квіткі з «Аэрафлотам»

У Ружанскім палацы ўладкуюць гатэль

Год без смерцяў на дарогах. Як Хельсінкі стаў сусветным эталонам бяспекі руху

У Белым доме не падтрымалі планы Пентагона радыкальна скараціць колькасць войскаў ЗША у Еўропе

У Мінску на беларускай мове вучыцца 1,6% школьнікаў — жахлівая статыстыка русіфікацыі56

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён12

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць