Эканоміка11

МВФ: тэрміны разгляду беларускай заяўкі пакуль не вызначаныя

Умова выдзялення крэдыту – рэальная праграма эканамічных і структурных рэформаў.

Місія Міжнароднага валютнага фонду, якая цяпер знаходзіцца ў Минску, абмяняецца з уладамі Беларусі думкамі аб магчымасці прадастаўлення крэдытнай падтрымкі
, паведаміла пастаянны прадстаўнік МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна.

Яна нагадала, што місія фонду, візіт якой раней планаваўся для правядзення постпраграмнага маніторынгу, працуе ў Беларусі ад 1 да 13 чэрвеня. Місія абмяркуе пытанні эканамічнай палітыкі, якая дазваляе аднавіць стабільнасць у эканоміцы і забяспечыць яе пераход да высокага і ўстойліваму росту.

"Гэтая місія скарыстаецца магчымасцю, каб абмяняцца з уладамі думкамі аб магчымых наступных кроках у адказ на іх просьбу аб праграме, якая магла б быць падтрыманая Міжнародным валютным фондам", - падкрэсліла Калядзіна.

У прадстаўніцтве МВФ не каментуюць здагадкі шэрагу экспертаў аб тым, што фонд можа адмовіць Беларусі ў прадстаўленні крэдыту па палітычных матывах.

Такое меркаванне, у прыватнасці, выказаў экс-кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч, па словах якога, уладам не ўдасца атрымаць крэдыт МВФ, пакуль у Беларусі будуць працягвацца палітычныя рэпрэсіі. Пры гэтым Багданкевіч нагадвае, што асноўныя акцыянеры фонду -- ЗША, Еўразвяз, Японія і Канада.

Варта таксама адзначыць, што на тым тыдні Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця заявіў аб пераглядзе прынятай у снежні 2009 года краінавай стратэгіі па Беларусі, адмовіўшыся ад запланаваных праектаў у дзяржаўным энергетычным сектары.

Заяўку ў МВФ на прадстаўленне стабілізацыйнага крэдыту ўрад і Нацбанк накіравалі 31 мая. Як заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, Беларусь разлічвае прыцягнуць ад 3,5 да 8 млрд даляраў у рамках новай праграмы супрацоўніцтва з МВФ.

Па словах Наталлі Калядзінай, тэрміны разгляду заяўкі пакуль не вызначаны.

У сваю чаргу, у МВФ падкрэсліваюць:

для любой праграмы фінансавання Беларусі з боку фонду краіне "неабходная праграма мер эканамічнай палітыкі, якая рэальна выклікае давер, і амбітная праграма структурных рэформаў".

Нагадаем, у 2009-2010 гадах Беларусь атрымала пяць траншаў крэдыту МВФ па праграме stand-by. Агульная сума сродкаў, выдзеленых фондам у рамках стабілізацыйнай праграмы, склала каля 3,46 млрд даляраў.

У Нацбанку заяўлялі, што праграма stand-by сыграла "адну з ключавых роляў у стабілізацыі эканомікі Беларусі ў 2009 -- пачатку 2010 года, дазволіла падтрымаць стабільнасць на валютным рынку, забяспечыць вялікую ўстойлівасць фінансавай сістэмы, падтрымаць упэўненасць інвестараў і хатніх гаспадарак". Аднак пасля завяршэння праграмы прадстаўнікі ўлады неаднаразова заяўлялі аб адсутнасці неабходнасці ў рэалізацыі новай праграмы stand-by.

Каментары1

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»6

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэтая хімічная атака ледзь не загубіла». У Гомелі масава скардзіліся на смурод у цэнтры горада

25‑гадовага каардынатара IT-праектаў па вяртанні з Польшчы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»9

У Бабруйску мужчына з інваліднасцю па зроку выпадкова выпіў растваральнік1

На праспекце Незалежнасці ў сталіцы двое 17‑гадовых падлеткаў на матацыкле ўрэзаліся ў аўтамабіль2

«Не марнуйце час». Кампанія праехала 22 кіламетры ў рэстаран пад Гроднам, заплаціла за ўваход у яго, але засталася галоднай6

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч57

Закопвалі майткі, смаркаліся, вынаходзілі пісуар без пырскаў і наступалі на змей — за што раздалі Шнобелі-20264

Цела Раткі Младзіча прывезлі ў Сербію ўрадавым самалётам6

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі куплялі ўжо двойчы — і вось яна зноў на аўкцыёне за адну базавую

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»6

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць