У Беларусі ўзнікаюць праблемы з купляй паліва на некаторых недзяржаўных аўтазаправачных станцыях. Гэта звязана з перабоямі ў пастаўках нафтапрадуктаў з беларускіх НПЗ і высокім попытам на бензін сярод насельніцтва.
Учора пра часовае прыпыненне адпускання нафтапрадуктаў на АЗС за наяўныя рублі абвясціла кампанія
На мінулым тыдні на некалькі дзён сетка заправачных станцый
З рэгіёнаў даволі рэгулярна паступаюць паведамленні, што на некаторых АЗС немагчыма купіць паліва.
Адзін з профільных экспертаў пацвердзіў інфармацыю, што апошнім часам на шэрагу АЗС назіраюцца перабоі з пастаўкай нафтапрадуктаў, якія «нерэгулярна адгружаюць два нафтаперапрацоўчых заводы, а таксама найбуйнейшы дзяржаператар «Беларуснафта». Паводле яго словаў, «праз валютны крызіс, дэвальвацыю рубля нафтавікі, каб кампенсаваць страты на ўнутраным рынку, пачалі больш актыўна прадаваць паліва за мяжу, у тым ліку ва Украіну і Расію. Таму на некаторых беларускіх АЗС паліва пачало не хапаць».
У той жа час у канцэрне «Белнафтахім» кажуць, што праблем з пастаўкамі бензіну
Акрамя таго, чуткі пра падаражэнне паліва прыводзяць да ажыятажнага попыту на яго.«Цяпер попыт на бензін і дызель значна вышэйшы, чым некалькі месяцаў таму. А завозяць паліва да нас не так рэгулярна, каб цалкам задавальняць попыт. У такой сітуацыі мы ў першую чаргу ў даўгу перад юрасобамі, з якімі ў нас заключаныя дамовы», — адзначыў суразмоўца.
Нагадаем, у канцы мінулага тыдня з’явілася інфармацыя аб падаражэнні 1 літра бензіну да 5 тыс. рублёў. Потым ва ўрадзе адклалі разгляд гэтага пытання да 3 чэрвеня.
З 24 траўня 1 л дызельнага паліва каштуе 3900 рублёў,
Каментары