Грамадства1111

«Мы б сабралі палову горада»: Магілёўскі гарвыканкам забараніў мітынг супраць зніжэння ўзроўню жыцця

Магілёўскі гарвыканкам адказаў адмовай на заяўку аб правядзенні ў горадзе 9 чэрвеня мітынгу супраць росту цэн, інфляцыі і зніжэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва.

Пра гэта паведаміў БелаПАН адзін з заяўнікаў мітынгу, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў. Усяго пад заяўкай падпісаліся 12 актывістаў розных апазіцыйных арганізацый.

«Мітынг не дазволілі. Яны напісалі, што мы не прадставілі дагаворы з міліцыяй, камунальнай службай і медыцынай. Але ні міліцыя, ні камунальнікі без паперы, што мітынг дазволены, ніякіх дагавораў не падпісваюць і нават не размаўляюць», — сказаў Шанцаў. Паводле яго слоў,

«людзі, якія жывуць за кошт нас, спрабуюць пусціць нас па замкнутым крузе».

Мітынг планавалася правесці з 18 да 20 гадзін на стадыёне каля ДК завода штучнага валакна імя Куйбышава — адзінай пляцоўцы, вызначанай уладамі для падобнага роду мерапрыемстваў апазіцыі і размешчанай удалечыні ад людных месцаў.

«Мы прасілі дазволіць правесці мітынг на дазволеным месцы.

Падстаў адмовіць не было. Мы б сабралі палову горада.
Падаплёка адмовы менавіта ў гэтым. Я прыйшоў да высновы, што нізы не жадаюць жыць па-старому, а вярхі не могуць кіраваць па-старому. Яны не ў стане працаваць з людзьмі, якіх ашукалі. У наяўнасці рэвалюцыйная сітуацыя», — сцвярджае Шанцаў.

Ён таксама паведаміў, што заяўнікі маюць намер абскардзіць забарону акцыі ў судзе.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу72

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна заклікае свет звярнуць увагу на зборы вайсковаабавязаных ў Гродзенскай вобласці30

Каліноўцы паказалі, як карыстаюцца транспартным робатам1

Чаму футбалісты на чэмпіянаце свету выходзяць на поле ў дзіравых гетрах5

У Беларусі вырасцілі жоўтыя маліны ФОТЫ5

Па заводзе электронікі ў Варонежы УСУ, верагодна, ударылі трыма новымі амерыканскімі ракетамі10

Малады беларус у Падмаскоўі разбіў губу начальніку аддзела паліцыі

Апячаталі вясковую хату выдаўца Ігара Логвінава1

На Магілёўшчыне ў мужчыны канфіскавалі цэлы арсенал зброі і выбуховых рэчываў

У гэту краіну можа паляцець Лукашэнка на перыяд сканчэння ўльтыматуму Зяленскага8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу72

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць