Культура33

Уладзімір Конан належыць да плеяды волатаў духа

У дні развітання з зямным жыццём Уладзіміра Конана яшчэ цяжка цалкам асэнсаваць глыбіню нашай нацыянальнай страты. Уладзімір Конан належыць да той плеяды волатаў духу, тытанаў беларускай эліты, на якіх трымаецца і беларуская гуманітарная навука, і беларуская нацыянальная культура, і беларускі суверэнітэт.

Уладзімір Конан асэнсаваў шляхі і тэндэнцыі развіцця прафесійнай мастацкай і народнай культуры беларусаў на працягу многіх стагоддзяў, «уключыў» нас у кантэкст еўрапейскай хрысціянскай цывілізацыі. Дакладнае, дэтальнае апераванне канкрэтным эмпірычным матэрыялам поруч з шырокім філасофскім мысленнем і здольнасцю ўзняцца да высокіх вяршынь чалавечага духу вызначылі ўнікальнасць і асаблівую каштоўнасць прац прафесара. Строгі акадэмізм, рэалізаваны ў кантэксце беларускай нацыянальнай культуры і асабліва філасофіі — рэдкая з’ява, якая, тым не менш, і дазваляе нам «людзьмі звацца».

Філасофія, культуралогія, публіцыстыка, этыка, эстэтыка, літаратуразнаўства, крытыка, фалькларыстыка, міфалогія, мастацтвазнаўства, рэлігіязнаўства — ва ўсіх гэтых галінах ведаў даследаванні і адкрыцці Уладзіміра Конана носяць канцэптуальны, фундаментальны характар. Чаго вартае толькі адно Конанаўскае паняцце Адраджэння, якое дае права і шанец некалі прыгнечаным народам і культурам на паўнакроўнае існаванне і развіццё! Аўтар тысяч артыкулаў, дзесяткаў манаграфій, складальнік некалькіх кніг беларускай літаратурнай і фальклорнай спадчыны, У.Конан зрабіў беларусістыку пераканаўчай, фундаментальнай і грунтоўнай.

Уладзімір Конан заўсёды паслугаваўся толькі беларускай моваю, цягам усяго жыцця абараняў яе. Гаварыў праўду і называў рэчы сваімі імёнамі. Гэтым, а не толькі прыроднай сціпласцю спадара Уладзіміра тлумачыцца той факт, што многія яго рукапісы прабівалі сабе дарогу з надзвычайнай цяжкасцю.

У.Конан быў сапраўдным хрысціянінам і жыў рэчамі амаль выключна духоўнымі. Гэта давала яму сілы мець цвёрды ўнутраны стрыжань і ў любых умовах захоўваць вернасць Богу і Беларусі. Кніга «Ксёндз А.Станкевіч і каталіцкае адраджэнне ў Беларусі» (2003) магла быць напісана толькі Уладзімірам Конанам, светаўспрыманне і жыццёвыя прынцыпы якога так падобныя на жыццёвае крэда беларускага патрыёта і пакутніка Адама Станкевіча.

«І святло ў цемры свеціць, і цемра не агарнула яго»… — гэтую цытату са Святога Пісьма асабліва любіў спадар Уладзімір, які ўмеў жыць хутчэй Боскай, чым людской мудрасцю. Навуковы, грамадскі і ўвесь жыццёвы даробак Уладзіміра Міхайлавіча можа быць акрэслены па назве зборніка артыкулаў да 75-годдзя — «Погляд у вечнасць» .

Уладзімір Конан быў і застаецца маім сябрам і Настаўнікам. Дзякуючы яму, а таксама святой памяці Алегу Лойку і прафесарам Мікалаю Крукоўскаму, Анатолю Грыцкевічу і Леаніду Лычу заўсёды адчувалася магутная падтрымка за плячыма і ясна бачыўся шлях, па якім належыць ісці: за гэтымі людзьмі. Сёння шлях застаецца тым жа, але адказнасць на ім усіх беларусаў узрастае.

У пантэоне беларускіх герояў — носьбітаў інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу нацыі — імя Уладзіміра Конана застанецца адным з самых важкіх.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»48

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»48

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць