Эканоміка

Сямашка пагутарыў з Мілерам наконт «Белтрансгаза»

Перспектывы набыцця «Газпромам» акцый ААТ «Белтрансгаз», а таксама пытанні заключэння кантракта па пастаўцы газу ў Беларусь, пачынаючы з 2012 года, з улікам Адзінай эканамічнай прасторы,
абмяркоўваліся 17 чэрвеня на сустрэчы старшыні праўлення ААТ «Газпром» Аляксея Мілера і першага намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі ў межах Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, паведамляе прэс-служба «Газпрома».

Адзначана, што дакументы аб набыцці астатняга пакета акцый знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці. «Падчас сустрэчы было падкрэслена, што перспектывы іх падпісання не павінны быць увязаныя з працай па вызначэнні ўмоў новага кантракта», — падкрэсліваецца ў паведамленні прэс-службы.

Нагадаем, раней на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў таксама падкрэсліваў, што расійскі бок не звязвае пытанне куплі астатняга пакета акцый ААТ «Белтрансгаз» з фарміраваннем цаны на газ для Беларусі.

«Пытанне продажу „Белтрансгазу“ і пераход на роўнадаходныя цэны — гэта дзве розныя справы», — сказаў Сурыкаў.

Тым часам яшчэ 7 чэрвеня Уладзімір Сямашка заявіў журналістам, што пастаўка Беларусі газу па ўнутрырасійскіх цэнах павінна быць абавязковай умовай продажу акцый «Белтрансгазу».

Каментары

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба30

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце работнікі МНС знялі з даху чатырохпавярховага дома мужчыну

У Барысаве ў кафэ, што будуецца, адбыўся выбух. Чацвёра пацярпелых

ААЭ і Саудаўская Аравія прыгразілі Ірану адказам на ўдары па іх тэрыторыі

40 дзяўчынак загінула ў выніку ракетнага ўдару па школе на поўдні Ірана — мясцовыя ўлады1

«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў1

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба30

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць