Эканоміка11

У Беларусі чарговы раз павышана стаўка рэфінансавання

22 чэрвеня ў Беларусі чарговы раз павышана стаўка рэфінансавання — з 16 да 18% гадавых.

Такое рашэнне прынята Нацыянальным банкам «у межах паслядоўнай палітыкі, скіраванай на павелічэнне даходнасці па ўкладах у беларускіх рублях і ўзмацненне абароны рублёвых зберажэнняў у банках ад інфляцыйных працэсаў».

«Паэтапнае павышэнне стаўкі рэфінансавання ўлічвае інтарэсы крэдытных пазычальнікаў, даючы ім час адаптавацца да новых эканамічных умоў», — зазначаюць у Нацбанку.

Галоўны банк краіны абяцае «і надалей праводзіць узважаную працэнтную палітыку, надаючы асаблівую ўвагу пытанням захаванасці і прывабнасці рублёвых укладаў насельніцтва і арганізацый у банках».

Гэта ўжо пятае з пачатку 2011 года павышэнне стаўкі рэфінансавання.
Раней стаўка павышалася 16 сакавіка (з 10,5 да 12%), 20 красавіка (да 13%), 18 мая (да 14%) і 1 чэрвеня (да 16% гадавых).

Між іншым асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2011 год прадугледжана зніжэнне стаўкі рэфінансавання да канца года да 8–10% гадавых.

Стаўка рэфінансавання з’яўляецца інструментам грашова-крэдытнага рэгулявання, з дапамогай якога Нацбанк уздзейнічае на стаўкі міжбанкаўскага рынку, а таксама стаўкі па дэпазітах юрыдычных і фізічных асоб і крэдытах, што даюцца ім крэдытнымі арганізацыямі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца4

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі9

«Жыццё занадта кароткае». Вера Палякова-Макей расказала, што яе радуе ў жыцці пасля смерці мужа3

У Вілейцы на Вялікдзень частававалі пірагом-тортам вагой 120 кілаграмаў

Ліса ўпалявала качку ў Каложскім парку ў Гродне

Француз наведаў Беларусь — назваў кухню неймавернай і ўразіўся колькасці «патрыятычных» плакатаў10

ЗША пачнуць блакаду іранскіх партоў сёння1

Хто такі Петэр Мадзьяр, які перамог Віктара Орбана13

Белы дом абмяркоўвае аднаўленне ўдараў па Іране пасля зрыву мірных перамоў

Трамп абрынуўся з крытыкай на Папу15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца4

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць