Грыбаўскайце: Эканамічныя санкцыі ЕС у дачыненні да Беларусі сябе не апраўдаюць
Пашырэнне санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі бессэнсоўнае. Такое меркаванне выказала журналістам 22 чэрвеня прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.
Паводле яе меркавання, падобныя меры ніколі не апраўдваліся. «У свеце ўсе эканамічныя санкцыі завяршаліся зваротнай рэакцыяй».
Пры гэтым яна адзначыла, што ўведзеныя 20 чэрвеня санкцыі супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў і прадпрыемстваў з’яўляюцца «мэтавымі і вельмі невялікімі». «Гэтыя санкцыі былі скіраваныя супраць канкрэтнага чалавека, які знаходзіцца ў спісе ў якасці блізкага паплечніка кіраўніка адміністрацыі і прэзідэнта», — сказала Грыбаўскайце.
Як раней паведамлялася, 20 чэрвеня Рада ЕС прыняў санкцыі ў дачыненні да ЗАТ «Белтэхэкспарт», ЗАТ
Каментары