Грамадства

Турэмныя дактары прапануюць шпіталізаваць А.Казуліна

Стан экс-кандыдата ў прэзыдэнты пасьля галадоўкі куды цяжэйшы, чым меркавалі.

Аляксандар Казулін заклікаў апазыцыю адмовіцца ад удзелу ў мясцовых выбарах, якія, як ён лічыць, праходзяць з парушэньнем закону. Тым часам у самога палітыка пагоршылася здароўе

28 сьнежня з Аляксандрам Казуліным ў калёніі сустрэўся ягоны адвакат Ігар Рынкевіч. Сустрэча доўжылася дзьве гадзіны. Галоўныя навіны тычацца пагаршэньня здароўя палітыка й ягоных заяваў пра выбары ў мясцовыя саветы.

Ігар Рынкевіч паведаміў, што выхад Аляксандра Казуліна з галадоўкі аказаўся больш цяжкі, чым меркавалася. Паводле адваката, турэмныя дактары выказваюцца за шпіталізацыю Аляксандра Казуліна.

(Рынкевіч: ) «У яго ацёкавасьць цела, колікі. Ён мае болей ляжаць. Раней здавалася, што ён набірае вагу, але набіраньне вагі й ацёкавасьць — гэта розныя рэчы. Магчыма, што не аднавілася праца пэўных органаў — магчыма, нырак. Ці нешта іншае недапрацоўвае, адсюль такія трывожныя сыпмтомы».

Аляксандар Казулін, аднак, пакуль адмаўляецца ад шпіталізацыі. Палітык патлумачыў адвакату, што зьмяшчэньне яго ў менскі турэмны шпіталь зьвязана з карантынам ды іншымі рэжымнымі дзеяньнямі, падчас якіх цяжка праводзіць курс выхаду з галадоўкі. Жонка палітыка Ірына Казуліна ўсё ж разьлічвае ўгаварыць мужа легчы ў шпіталь.

(Казуліна: ) «Мне б, вядома, было спакайней, каб ён быў пад наглядам дактароў. Але сам Аляксандар кажа, што справіцца самастойна».

Аляксандар Казулін прасіў адваката перадаць на волю ягоныя меркаваньні адносна падзеяў у краіне. Гэтак, былы кандыдат на прэзыдэнта заклікае дэмакратычныя сілы заявіць пра недавер Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая, на яго думку, ня здольная гарантаваць законных выбараў, — і спыніць выбарчую кампанію.

(Рынкевіч: ) «Ён кажа, што немагчыма давяраць ЦВК, у якую ўваходзяць Лідзія Ярмошына і Мікалай Лазавік».

Паводле Аляксандра Казуліна, апазыцыя мае аднавіць удзел у выбарах толькі пасьля таго, як улада выканае шэраг патрабаваньняў дзеля дэмакратызацыі палітычнага жыцьця й выбарчага закону.

Не абышоў увагай Аляксандар Казулін і газавага канфлікту беларускіх і расейскіх уладаў. Паводле яго, у гэтым канфлікце беларускай апазыцыі трэба сказаць сваё слова.

(Рынкевіч: ) «Беларуская апазыцыя павінна прапанаваць сваю праграму добрасуседзкіх і ўзаемавыгадных дачыненьняў з Масквой і расейскімі эканамічнымі партнэрамі».

Аляксандру Казуліну дазволілі доўгатэрміновае спатканьне са сваякамі ў канцы студзеня 2007 году, паведаміў адвакат.

Нагадаем, былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін асуджаны на пяць з паловай гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганстве й арганізацыі вулічных беспарадкаў. «Міжнародная амністыя» прызнала Казуліна вязьнем сумленьня. У калёніі Аляксандар Казулін 53 дні трымаў палітычную галадоўку пратэсту, у выніку якой дамогся абмеркаваньня беларускага пытаньня ў Радзе бясьпекі ААН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу39

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?43

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па ГПЗ у Арэнбургскай вобласці

Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты43

У акупаваным Севастопалі знікла святло5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу39

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць