Музыка11

Басовішча-2011: абраныя гурты на конкурс і сфармаваная праграма

Чарговы фестываль «Басовішча» мае адбыцца ўжо менш чым праз тры тыдні. БАС паведаміў пра некаторыя новыя завершаныя этапы падрыхтоўкі да фестывалю.
У асноўнай праграме фэсту будзе 12 выступаў ад беларускіх ды польскіх гуртоў. Яшчэ 6 маладых беларускамоўных гуртоў зайграюць у межах конкурсу. Вядоўцам «Басовішча» сёлета будзе Андрэй Такінданг. Акрамя асноўнай музычнай праграмы «Басовішча-2011» таксама прапануе наведнікам сэты ды-джэяў і майстар-класы.

Праграма Басовішча-2011

Пятніца 22.07.2011

• 15:30 Вольная Сцэнa

• 16:30 Адкрыццё фестывалю

• 16:40 Конкурс маладых гуртоў

• 18:45 Yellow Brick Road

• 19:45 Akute

• 20:45 Zero-85

• 21:45 R.U.T.A.

• 23:00 TT-34

• 00:00 Exist M

• DJ sety / «Bajka-Nur» :

• 01.00 TOM ENCORE

• 03.00 EASTERN BORDERLINE MASSIVE

Субота 23.07.2011

• 11:00 Майстар-клас трафарэтаў

• 12.00 «Кіно, якое трэба ведаць»

• 15:30 Вольная Сцэнa

• 17:00 Лаўрэат конкурсу

• 18:00 Beton

• 19:00 DakhaBrakha & Port Mone

• 20:30 Tymon & Transistors

• 22:00 Neuro Dubel

• 23:30 IQ48

• 00:30 Znich

Нядзеля 23.07.2011

• 12:00 «Кіно, якое трэба ведаць»

• 15:00 Паказ вынікаў майстар-класаў

У конкурсе маладых гуртоў выступяць 5 выканаўцаў, абраных журы сярод 22 дасланых заявак, а таксама лаўрэат 2 месца фестывалю Men’s Fest.

• 1. Harotnica

• 2. Yellow Power

• 3. Avias

• 4. Vuraj

• 5. Kashlaty Voh

• + Amaroka

Пераможцаў, якія атрымаюць 1000 $, абярэ журы ў складзе: Міхал Аўчарэк — журналіст Польскага Радыё (Trójka — Polskie Radio), Багуслаў Касперук — музыка (Zero-85), Tаццяна Заміроўская — музычны крытык.

Чаму сёлета варта ехаць на Басовішча:

«Сёлетні XXII Фестываль музыкі маладой Беларусі „Басовішча“ пакажа, што беларуская музыка жыве і маецца добра. Арганізатары вырашылі зрабіць стаўку на тое, што ёсць самым важным на музычным фестывалі — зусім новую і яшчэ большую сцэну з лепшым гукам. Запрасілі таксама многа гуртоў, якія прэзентуюць розныя музычныя жанры. Гледачы пачуюць перадусім рок, метал і панк, але таксама фольк ды электрычную музыку. Мінулагодняя пляцоўка „Вольны горад“ ператворыцца ў касмічны цэнтр „Байка-Нур“, дзе будзе магчымасць выпіць піва ды пагуляць пры dj-сэтах найлепшых ды-джэяў Польшчы. Калі хтосьці стоміцца канцэртамі, то зможа пайсці ў фестывальную кіназалу або павучыцца на майстар-класах», — прапануюць арганізатары «Басовішча».

У красавіку БАСаўцы гаварылі пра тое, што забяспечваюць бясплатныя нацыянальныя візы для гледачоў «Басовішча». Аднак за 18 дзён да фестывалю ніякай новай інфармацыі на гэты конт «Беларускае аб’яднанне студэнтаў» у Польшчы, на жаль, не паведамляе.

«Басовішча» — унікальны музычны фестываль, які ўжо болей за 20 гадоў ладзяць розныя пакаленні студэнтаў беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Гэты студэнцкі фэст адначасова шмат гадоў быў адным з самых вялікіх фестываляў беларускай музыкі.

Каментары1

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць