Меркаванні99

Які плён маўклівых апладысментаў?

Калі пасля прамовы кіраўніка дзяржавы над плошчай павісае магільнае маўчанне – гэта значна больш выразны і пагрозлівы сімвал. Піша Юры Дракахруст.

Першы этап дэманстрацыі маўклівых апладысмэнтаў 3 ліпеня нават самі яе арганізатары расцанілі як правал. Між тым, насамрэч ён меў бліскучы посьпех.

Не, зразумела, схему арганізатараў акцыі службы правапарадку здолелі прадухіліць – прамову Аляксандра Лукашэнкі ніхто запляскаць ня здолеў. Але тое, што атрымалася, насамрэч выйшла гучней, чым гэты першапачатковы плян.

Калі пасьля прамовы кіраўніка дзяржавы над плошчай павісае магільнае маўчаньне – гэта значна больш выразны і пагрозьлівы сымбаль.

І гэта безумоўна посьпех арганізатараў, яны здолелі памяняць сэнсы, ператварыць укарэнены ў культуры знак ухвалы – воплескі – у знак пратэсту, ператварыць ня толькі ў сьвядомасьці сваіх прыхільнікаў, але і ў сьвядомасьці праціўнікаў, тых, хто ладзіць іх перасьлед. Апошнія так і не зразумелі, якую гучную поўху рэжыму нанесьлі яны – менавіта яны – забаронай апладысмэнтаў. Ня ведаю, ці мелі арганізатары акцыі гэта як «плян Б», але ў любым выпадку яны здолелі выкарыстаць сваіх ганіцеляў у якасьці інструмэнту, прылады, пры дапамозе якой пасланьне ўсё ж дасягнула адрасата.

Але, здаецца, застаецца больш шырокае пытаньне -- тое, што вынесенае ў загаловак гэтай нататкі. Шараговыя ўдзельнікі акцыяў маўклівых апладысмэнтаў могуць кіравацца асабістым непрыняцьцём гэтай улады, гэтай сыстэмы, гэтай стылістыкі – словам, ШОС, і няма чаго больш казаць. Але арганізатары, ініцыятары гэтых акцыяў ня могуць сабе гэтае пытаньне не задаваць.

У найбольш вострай форме яго сфармуляваў блогер Revanshist, які задаўся пытаньнем,

ці не закрываюць гэтыя акцыі, гэты адчайны націск авангарду пэрспэктыву больш шырокага і сур'ёзнага пратэсту.

Бо складваецца ўражаньне, што зьверская і нематываваная жорсткасьць, якая ўжываецца адносна ўдзельнікаў акцыяў маўклівых апладысмэнтаў,

адрасаваная насамрэч нават ня столькі ім, а тым, хто маўчыць дома.
Тут парадокс: калі на вуліцу выходзіць дастатковая колькасьць людзей, тая самая крытычная маса, калі гэтая колькасьць – адлюстраваньне новага стану грамадзкай атмасфэры, то, як паказвае досьвед многіх краін, сілавыя дзеяньні супраць не даюць плёну, сіла натоўпу перамагае сілу дзяржавы. Але кожны з тых, хто складае натоўп – чалавек са сваімі надзеямі і страхамі. І калі бар'ер страху вялікі, то крытычная маса проста не зьяўляецца, ня складваецца.

Так што пытаньне можна яшчэ перафармуляваць:

спрыяюць ці замінаюць маршы маўклівых апладысмэнтаў зьяўленьню той самай крытычнай масы?

Колькі ўсё ж такі людзей бяруць удзел у гэтых акцыях? І ці расьце гэтая колькасьць? І за кошт каго? На фоне карцінак міліцэйскай брутальнасьці, якімі ўражаны ўвесь сьвет, і мужнасьці людзей, якія сьвядома ідуць на гэтыя пакуты, пытаньні як бы і недарэчныя. Але для ацэнкі пэрспэктываў – дарэчныя.

БТ разам з Лукашэнкам аналёгіямі акцыяў маўклівых аплядысмэнтаў з падзеямі ў Эгіпце палохаюць, іншыя СМІ, у тым ліку і замежныя, падобнымі аналёгіямі мабыць натхняюцца. Але ці ня надта шчодрыя тыя аналёгіі? Бо сапраўды і ў Эгіпце, і ў Беларусі пачалося з блогераў, з «жыхароў» сацыяльных сетак, з Facebook- і Twitter-хлопцаў і дзяўчат. Але ў Эгіпце ня імі скончылася. Першапачатковы імпульс быў падхоплены людзьмі, якія, можа, пра інтэрнэт і ўяўленьня ня маюць.

Хаця зь іншага боку – прыгадаем яшчэ раз пра маўчаньне пасьля выступу Лукашэнкі 3 ліпеня. Плён можа быць вельмі важкі, хаця і зусім ня той, які прадугледжаны плянамі ініцыятараў. Акцыі пераадольваюць роспач, якая панавала пасьля 19 сьнежня, акцыі раскатурхоўваюць грамадзтва. Карцінкі з акцыяў, брутальныя затрыманьні, зьбіцьцё часам засланяюць іншае – што людзі, ведаючы, што іх чакае, усё роўна выходзяць на вуліцу.

Дарэчы, у красавіку 1991 году, які, як узор, не прыгадвае толькі лянівы, рабочыя і ў літаральным сэнсе ішлі на плошчу сьцежкамі, пратаптанымі ранейшымі маніфэстацыямі БНФ. На якія рабочыя да таго часу не зьвярталі ўвагі. Нібыта. Не зьвярталі і зьвярталі.

Прынамсі калі прыпякло, то скарысталі менавіта тую форму, якую раней бачылі і нібыта не заўважалі.

З гэтага пункту гледжаньня цяперашнія акцыі, магчыма, пасьпяховыя, нават калі не пасьпяховыя.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Усе навіны →
Усе навіны

Былы дэпутат Вярхоўнай Рады Алег Цароў, якога завочна асудзіла і шукае Украіна, наведаў Беларусь8

Церцель заявіў пра ліквідацыю «сеткі», якая праслухоўвала пілотаў8

«Я ўсё роўна буду ваяваць за Украіну». Гісторыя 18‑гадовага сваяка Ціханоўскай, якога затрымалі за спробу ўступіць ва УСУ21

Церцель: Паміж Беларуссю і Польшчай ідзе дыялог, мы дасягнём выніку11

Зяленскі: Мірны план могуць вынесці на рэферэндум4

Што за прэпарат для пахудзення хацеў Лукашэнка ад амерыканцаў?13

Хрэнін расказаў Лукашэнку пра заступленне на баявое дзяжурства «Арэшніка»2

Лукашэнка прыняў з дакладам Церцеля, абмяркоўвалі «новыя прапановы ЗША»2

Дзяўчына купіла беларускі камамбер, а ён на талерцы расцёкся. Вытворца адказаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць