Спорт99

Азербайджанскі трэнер паплаціўся за доўгі язык

«Мінск» — АЗАЛ — 2:1.

У чацвер днём у Мінску колькі разоў ліў моцны дождж. Пад вечар надвор’е стала больш лагодным. Прынята казаць, што футбольным.

Так бы, напэўна, і было, каб газон стадыёна «Дынама» быў у належным стане.

На першых хвілінах гульні «Мінск» — АЗАЛ (Баку) у рамках першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы звярнула на сябе ўвагу, як галкіпер гасцей Гасанзадэ біў мяч аб газон, але ён амаль не адскокваў.

Вернемся крыху да антуража матча. Паколькі вялікі наплыў гледачоў не чакаўся, то металатурнікеты выставілі проста перад уваходам на трыбуны, а не перад уваходам на тэрыторыю стадыёна. Хлопец з дзяўчынай, што ішлі следам, смяяліся: «Галоўнае — тут не захлопаць». Хаця на трыбунах пляскаць у ладкі яшчэ ніхто не дадумаўся забараняць.

Людзей прыйшло нямнога. Разумна было б зрабіць уваход вольным, але рэгламент УЕФА такое не дазваляе. Таму давялося гледачам купляць квіткі за дзесяць тысяч.

Азербайджанскія балельшчыкі занялі адну з ложаў стадыёна. Было іх чалавек трыццаць-сорак. Да тых, хто прыехаў з камандай, далучаліся азербайджанцы мясцовыя. Напрыклад, хлопцы, што навучаюцца ў Мінску на МНСнікаў. Але гэтая купка так заўзята падтрымлівала сваіх, што часам перакрыквала беларусаў. Цікава, што ж было тыдзень таму ў Баку.

З азербайджанскай сталіцы мінчане прывезлі годную нічыю — 1:1. І цудоўныя шанцы на працяг барацьбы. Сіне-гранатавай формай «Мінск» нечым нагадваў «Барселону».

Пачатак гульні таксама пераканаў, што на полі сапраўды зоркі сусветнага футболу. Дзве ліхія атакі мінчан і лік ужо 2:0.

Спачатку Мікалай Зянько выдатна навесіў на Яўгена Лашанкова. У Жэні праз невялікі рост і рухавасць нават мянушка адпаведная «Ужык» (герой мультфільма пра Чыпа і Дэйла). І вось гэты «Ужык» пераскочыў усіх і перанакіраваў мяч у далёкі кут.

Прайшло нейкіх пяць хвілінаў і Дзяніс Сашчэка накіраваўся на рандэву з азербайджанскім кіперам. Перайграў яго, потым крыху паслізнуўся, але забіў — 2:0.

Увогуле, у першым тайме АЗАЛ пакінуў жахлівыя ўражанні.

Даўно не даводзілася бачыць настолькі слабой каманды. Госці пазіцыйна прайгравалі «Мінску» ўчыстую.
Некалькі разоў «гараджане» стоячы ў літаральным сэнсе выводзілі сваіх гульцоў адзін на адзін з галкіперам, але Гасанзадэ пачаў тварыць цуды.

Перавага ў два галы пры такой гульні былі амаль гарантыяй для «Мінска» для выхада ў наступны раўнд. Пачатак другога тайма зрабіў беларусам яшчэ адзін падарунак. Усім Ндука здзейсніў фол апошняй надзеі, за што быў выдалены з поля.

І тут нашы прыдумалі сабе праблемы самі. Аляксандр Сачыўка зрэзаў мяч у свае вароты. Гэты гол абсалютна не вынікаў з логікі матча.

У рэшце рэшт «Мінск» мог адзначыцца яшчэ разы тры ці чатыры, але нярвовасць прысутнічала. Раптам, які шалёны ўдар азербайджанцаў заскочыць у нашы вароты. На шчасце, такога не адбылося. Для АЗАЛа гэта б ужо занадта шыкоўна.

На пасляматчвай прэс-канферэнцыі трэнер азербайджанцаў Назім Сулейманаў паведаміў аб адстаўцы. Гэты каларытны настаўнік паабяцаў напярэдадні, што зробіць гэта, калі АЗАЛ не пойдзе далей. Цяпер давялося адказваць за свае словы.

Яшчэ Сулейманаву ўзгадалі словы, што «Мінск» не трапіў бы ў першую шасцёрку першынства Азербайджана. Трэнер ад сваіх словаў не адмовіўся, пры гэтым дадаў: «Мы б з такой гульнёй таксама не трапілі».

У другім кваліфікацыйным раўндзе супернікам «Мінска» будзе турэцкі «Газіантэпспор». Першая гульня адбудзецца 14 ліпеня ў Мінску.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць