Культура3636

Уладзіміру Някляеву — 65

Паэт і палітык адзначае сваё 65-годдзе ў коле самых блізкіх родных і сяброў.

9 ліпеня — дзень народзінаў Уладзімера Някляева. Выбітны паэт, празаік, грамадзкі дзеяч, былы кандыдат на прэзыдэнта краіны на мінулагодніх выбарах адзначае сваё 65-годзьдзе ў коле самых блізкіх родных і сяброў.

Ягоная муза гадавалася ў мястэчку Крэва на Гарадзеншчыне — знакавым месцы беларускай гісторыі. Але паэтам стаў не адразу. Рабіў сувязістам на Поўначы, у Сыбіры, на Далёкім Усходзе, радыёмэханікам у менскім тэлевізійным атэлье. І толькі потым паэзія перамагла, хоць і змушаная была доўгі час суіснаваць з журналістыкай, хай сабе і літаратурнай. Прыгадвае адзін з блізкіх сяброў, паэт Леанід Дранько-Майсюк.

«Я памятаю, калі ў 70-я гады на беларускім тэлебачаньні ён вёў праграму „Літаратурная панарама“. Вёў прыгожа, артыстычна, зьмястоўна, эмацыйна, і гэтая праграма была любімай. Я чакаў яе, і настолькі мне падабаўся вядучы гэтай праграмы, малады тады паэт Уладзімер Някляеў, што я сам хацеў быць такі, як ён.

Пасьля я вучыўся ў маскоўскім Літаратурным інстытуце, марыў скончыць гэты інстытут, і была мая мара яшчэ такая — апынуўшыся ў Менску, пазнаёміцца зь Някляевым. І вось мая мара на пачатку 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя зьдзейсьнілася, і з таго часу я чытач яго цудоўнай паэзіі, чытач яго цудоўнай прозы».

Выбітны творца Ўладзімер Някляеў паспытаў хлеб галоўнага рэдактара часопіса «Крыніца» і тыднёвіка «Літаратура і мастацтва», зьведаў цяжар славы ляўрэата Дзяржаўнай прэміі і кіраўніка Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, меў гонар быць старшынём Беларускага ПЭН-цэнтру і намінаваўся на Нобэлеўскую прэмію.

Але спазнаў ён і водар чужога паветра ў змушаным перабываньні за межамі Радзімы, і дух турэмнай камэры ў самай змрочнай вязьніцы краіны.

Аўтару больш як двух дзясяткаў кніг стала цесна ў беларускай літаратуры, заняткі якою беларуская ўлада зьневажае і якою дэманстратыўна пагарджае. Уладзімер Някляеў захацеў зьмяніць такую ўладу.

Філёзаф Валянцін Акудовіч: «Некалі я напісаў: „Божа, цяпер я ведаю, якой была твая апошняя кара нябесная — сыходзячы ў нябыт, Ты аддаў нас у рукі палітыкаў“. Дарагі мне чалавек, выдатны паэт Уладзімер Някляеў летась стаўся палітыкам. З гэтага мне вельмі сумна, бо палітыка і самага высокага чалавека перарабляе ў курдупеля. Ці бываюць тут выключэньні? Выключэньні бываюць заўсёды. І пра гэта я скажу сёньня ўвечары, падымаючы чарку. А яшчэ я скажу, што беларусам сёньня патрэбны палітычны лідэр, які не на словах, а на ўласнай справе ведае каштоўнасьці творчасьці і свабоды, і які, я спадзяюся, зробіць усё магчымае, каб яны сталіся каштоўнасьцямі ўсёй нацыі. А працаваць мы і без палітыкаў умеем, — дадам на астачу і вып’ю».

Каментары36

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся32

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Гэта фэйк, што мы саджаем у два разы болей палітвязняў, чым выпускаем19

«Я не магу перадаць, наколькі ўсе тут любяць дзяцей». Беларуска расказала, як нараджала ў Аргенціне1

Анджэй Пачобут вярнуўся з Беларусі ў Польшчу9

«Пакой маньяка»: Анатоль Васэрман паказаў свой кабінет з калекцыяй эратычных календароў і порна36

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка23

Разам з Коўлам у Мінск прыехаў амерыканскі чыноўнік, які замяніў Крыса Сміта1

Памочнік прэзідэнта Расіі Патрушаў: Варшава знікне за два-тры дні24

«За тры тыдні зарабіла чатыры звычайныя заробкі». Беларуска з'ездзіла ў Расію папрацаваць няняй8

Білецкі пацвердзіў украінскі наступ пад Ліманам і расказаў некалькі дэталяў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся32

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць