Меркаванні4545

Перавод ксяндза Лашука: погляд знутры Касцёла

Пастарайцеся пераадолець эмоцыі і пазбегнуць падзелаў, каб не разбурыць тое, што маем.

У каментарах да артыкула «Перавод ксяндза Лашука выклікаў незадаволенасць парафіян» з’явіўся вялікі допіс. Яго стылістыка паказвае, што пісала яго духоўная асоба, знаёмая з сітуацыяй знутры. Лічым патрэбным апублікаваць яго асобным матэрыялам.

Колькі непатрэбных эмоцый, колькі фантазій і неабгрунтаваных зласлівых абвінавачванняў у каментарах!

Вось ананім піша пра нейкую, на яго думку, «заганную практыку», прыкрываючыся пры гэтым не больш, не менш як святым Янам Боска, хоць для гэтага святога, як і для кожнага каталіцкага святара, «размовы пра паслухмянасьць» — зусім не «фармальнасьць», як ён безапеляцыйна сцвярджае, а правіла жыцця.

Ананім мае права не мець і не прызнаваць ніякіх аўтарытэтаў і касцёльнага кіраўніцтва, а святар такога права не мае ў сілу аднойчы дадзенага ім абяцання, і ў гэтым — істотная розніца паміж святаром і ананімным флударам.

А вось тут чыстая фантазія Аляксандра («Напэўна, надавілі, а каталіцкія іерархі чарговы раз паказалі сваю бяззубасць»), спараджае ягоную ж істэрычную рэакцыю («Госпадзе, калі ўжо нехта цвёрда стане ў духовай адказнасці за Беларусь»), ды яшчэ «падмацаваную» блюзнерчым зваротам да Таго, хто ёсць Праўдай, і ў Кім няма ніякай няпраўды. Прабачце, шаноўны, але прыдумананае дапушчэнне, якое становіцца аргументам, гэта ўжо хлусня, а значыць — справа д’ябальская. Не падманвайце самога сябе і глядзіце на рэчы так, як яны ёсць, без лішніх фантазій і дапушчэнняў, каб не паддацца спакушэнням ворага Вашага і майго збаўлення, набытага такім дарагім коштам Хрыстовай Крыві.

Тою ж сцежкаю ідзе і wit: «Здаецца, касцёл узяў прыклад з дзяржавы не улічваць думку людзей». Але заўважце, даражэнькі, што

Касцёл ніколі не з’яўляўся, не з’яўляецца і не пазіцыянуе сябе як дэмакратычную структуру. У Касцёле існуе іерархія, якая ідзе не за думкаю людзей, якія могуць памыляцца, а за меркаваннем духоўнага дабра для душаў, што з’яўляецца найвышэйшам законам Касцёла і сэнсам усяго кананічнага права.

Той, хто па-блюзнерску называе сябе «альфа ды амега», на маю думку, апускаецца да адкрытых абразаў, прыніжэнняў і агрэсіі, дазваляе сабе непрыхаванае грубіянства, якое, напэўна, лічыць самым «забойным» аргументам. З павагі да ўдзельнікаў форуму на ягоныя посты я лічу немагчымым адказваць.

Шаноўная «я», не сумняюся, што Вы — добрая і шчырая парафіянка, добрая хрысціянка. Але не спыняйцеся ў сваім духоўным узрастанні, імкніцеся да дасканаласці. Пагадзіцеся, што

калі перавод нейкага святара разбурае нейкую парафію, гэта значыць, што святар быў кепскім і нягодным, што ён будаваў супольнасць не на адзіным трывалым падмурку — Хрысце, а на сваёй уласнай асобе.
Мы, хрысціяне, пакліканыя ўзрастаць у Хрысце, таму павінны вучыцца ў Яго і ніколі не ставіць часовыя, нават добрыя і ўзнёслыя, але знікомыя каштоўнасці вышэй за каштоўнасці вечныя і непрамінальныя. Мы не можам будаваць святыню сваёй веры на пяску ўласных чалавечых поглядаў і меркаванняў, а толькі на непарушнай скале — Хрысце ціхім і пакорным.
Калі ж кагосьці трымае ў Касцёле толькі пэўны святар, няхай сабе нават цікавы і нетрывіяльны, а не Хрыстос, значыць яго нішто не трымае, і такі чалавек, хоць фармальна і знаходзіцца на лазе Касцёла, але з’яўляецца сухой бясплоднай галінай, бо сам сябе адсякае ад адзінай крыніцы жывой вады і п’е з каламутнай калюжыны самалюбства і самалюбавання.

Мне здаецца, што парафію, як кожную супольнасць, разбураюць перадусім падзелы, а не перавод святароў. Згадайце Евангелле:

дом, які падзеліцца сам у сабе, разбурыцца. Пастарайцеся пераадолець эмоцыі і пазбегнуць падзелаў, каб не разбурыць тое, што маем,
прычым маем не па сваіх заслугах, а з Божае ласкі. Будзьма ж адказнымі за нашыя супольнасці.

Каментары45

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі2

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра1

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

Кіраўнік МЗС Францыі: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі Украіна атрымлівае ад еўрапейцаў4

Фільм беларуса трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара»

Расійскі вайсковец, які застрэліў шэсць чалавек на ўкраінскай Харкаўшчыне, расказаў, як гэта было. Сярод ахвяраў быў і дзядуля-рыбак20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі2

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць