Меркаванні55

Дзіянаў: Сённяшняя акцыя — гэта павольны пераход у лакальныя пратэсты

Чарговая акцыя маўклівага пратэсту, арганізаваная інтэрнэт-групай «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» (РПСС) 27 ліпеня ў розных гарадах Беларусі, стала плаўным пераходам у лакальныя пратэсты,
заявіў адзін з ініцыятараў групы Вячаслаў Дзіянаў.

«Фактычна сённяшняя акцыя і, магчыма, яшчэ адна — гэта плаўны пераход у лакальныя пратэсты, — сказаў ён. — Лакальныя не значыць масавыя. Яны будуць праходзіць масава па ўсёй краіне, але не ў адным месцы збору. Адно месца збору з’явіцца тады, калі ўзровень самаарганізацыі грамадзян будзе значна вышэйшы, чым цяпер. Тады можна будзе сабраць маўклівую акцыю, напрыклад, не за пяць дзён, а на працягу паўгадзіны».

Дзіянаў адзначыў, што цяпер «у людзей ёсць ідэя, але няма калектыўнага духу — таго, да чаго трэба імкнуцца». Паводле яго слоў, цяпер інтэрнэт-супольнасць трансфармуецца ў сістэму аўтаномных груп, у якія прапаноўваецца аб’ядноўвацца людзям. «Гэта не партыйныя групы, дзе ёсць начальнік, які ўсё вырашае.

Самі групы будуць вырашаць, выходзіць ім ці не, колькім людзям удзельнічаць. Гэта ўжо іншы ўзровень арганізацыі»,
 — дадаў ён.

Ініцыятары РПСС, сказаў Дзіянаў, ацэньваюць мінулыя акцыі «комплексна і непрадузята». На яго думку, за паўтара месяца людзі паказалі, што «гатовы перамагчы свой страх супраць сістэмы, выходзіць самім без нейкай нагоды ці палітычнай падзеі». Дзіянаў таксама адзначыў, што пратэсты «прадэманстравалі ўсяму свету, што ў Беларусі няма законнасці».

Акцыя маўклівага пратэсту 27 ліпеня стала самай малалікай і непрыкметнай. Яна праводзілася ў новым фармаце: змяніліся час (13.00 замест звычайных 19.00) і месца (найбуйнейшыя рынкі гарадоў замест цэнтральных плошчаў). У Мінску месцам правядзення акцыі быў абраны Камароўскі рынак, на якім да пачатку мерапрыемства, як і ў звычайныя дні, было шмат людзей. Раён рынку ўзмоцнена патруляваўся супрацоўнікамі міліцыі і людзьмі ў цывільным.

Удзельнікі акцыі ніяк сябе не абазначылі. Між тым, як расказаў БелаПАН адзін з пастаянных удзельнікаў пратэстных акцый, сёння да рынку прыйшло досыць шмат людзей, якія рэгулярна ходзяць на акцыі. Гэтыя людзі, якія ўжо ведаюць адзін аднаго ў твар, сядзелі на лаўках, гулялі каля рынку, але стараліся не размаўляць паміж сабой і з журналістамі, каб пазбегнуць затрыманняў. Для іх было важна сабрацца разам на чарговую акцыю.

Інцыдэнтаў і затрыманняў падчас акцыі заўважана не было.

Прыкладна гэтак жа прайшлі акцыі і ў іншых гарадах.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў65

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро30

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

Беларуска схадзіла ў скандальны рэстаран «Паедзем паядзім» і паскардзілася на сапсаваную смажаную бульбу8

Жонка Макрона пра гады ў статусе першай лэдзі: Я ўбачыла чарнату свету, дурасць, злосць2

Стралок, які ўварваўся на вячэру з Трампам, даслаў перад гэтым маніфест — вось што ў ім28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў65

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць