Грамадства44

Створаны аргкамітэт па святкаванні 20-годдзя незалежнасці Беларусі

Дэмакратычныя арганізацыі Беларусі стварылі аргкамітэт па святкаванні 20-годдзя надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статусу канстытуцыйнага закона. Пра гэта прадстаўнікі дэмсіл паведамілі 27 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

У склад аргкамітэта ўвайшлі Партыя БНФ, рух «За Свабоду», аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», міжнародная арганізацыя «Малады фронт» (Чэхія), аргкамітэт руху салідарнасці «Разам». Склад аргкамітэта не канчатковы, да яго будуць далучацца іншыя структуры.

У межах святкавання гэтых угодак аргкамітэт плануе правесці шэраг мерапрыемстваў.

Як паведаміў лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, 25 жніўня ў офісе партыі будзе адкрыта выстава, якая ладзіцца сумесна з мастацкай суполкай «Пагоня».

Намеснік старшыні «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка паведаміў, што таксама 25 жніўня па ўсёй краіне запланаваныя акцыі памяці з ускладаннем кветак да памятных месцаў, звязаных з незалежнасцю, віншаваннем тых, хто меў непасрэднае дачыненне да прыняцця дэкларацыі. Таксама, паведаміў ён, плануецца правесці конкурс сярод тых, хто нарадзіўся пасля прыняцця дэкларацыі аб незалежнасці. Фармат конкурсу пакуль удакладняецца.

Намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч паведаміў, што ў канцы жніўня — пачатку верасня будзе праведзена канферэнцыя, на якой арганізатары хацелі б «пры дапамозе экспертаў адказаць на пытанне, што дала незалежнасць людзям у розных сферах».

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Яна абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт краіны, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцтва яе законаў і незалежнасць у знешніх адносінах.

25 жніўня 1991 года дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР 1978 года.

19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб назве рэспублікі, у адпаведнасці з якім яна стала называцца Рэспублікай Беларусь. Была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка — бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў4

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Усе навіны →
Усе навіны

У палове Малдовы знікла электрычнасць, маштабны блэкаўт адбыўся таксама ва Украіне4

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць1

Беларусы пайшлі на той самы «Дом-2» — іх заклікаюць не ганьбіцца і ехаць дахаты13

У маразы птушкам патрэбна наша падтрымка. Як іх правільна карміць4

Ядзерны могільнік для адкідаў з БелАЭС могуць пабудаваць у Гомельскай вобласці4

Беларускага хакеіста, які касячыў у апошніх матчах у НХЛ, пераводзяць на індывідуальныя трэніроўкі2

Дзе гэтай ноччу было найхаладней?

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне51

У Віцебску вярнулі цяпло ў дамы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў4

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць